Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у апэратыўным рэжыме атрымлівае ўсю інфармацыю аб разьвіцьці сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны ў сувязі з пачаткам там апэрацыі з задзейнічаньнем Узброеных сіл, а таксама баявой авіяцыі.
Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў:
«Раней, яшчэ знаходзячыся ў Менску, Пуцін назваў такую магчымую апэрацыю злачыннай акцыяй. На жаль, разьвіцьцё падзей цалкам пацьвярджае гэтую ацэнку», — сказаў Пяскоў.
Пяскоў паведаміў, што напярэдадні па ўказаньні Пуціна на паўднёвы ўсход Украіны быў накіраваны яго спэцпрадстаўнік Уладзімер Лукін для вядзеньня перамоваў аб вызваленьні захопленых раней замежных ваенных назіральнікаў.
Паводле яго слоў, пасьля пачатку апэрацыі расейскі бок пакуль не можа ўсталяваць сувязь з Лукіным.