Украінскі вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук паведаміў, што сэпаратысты ў Славянску зрабілі спробу захопу пасажырскага цягніка «Масква-Марыюпаль».
"У прыватнасьці, спроба захопу была прадпрынятая падчас прыпынку цягніка ў Славянску (прыбыцьцё ў Славянск ў 8.06). Сцэнар тэрарыстаў сарвалі падразьдзяленьні антытэрору. Ахвяр і пацярпелых няма,"—паведаміў Тымчук у Фэйсбуку.