Цырымонія адкрыцьця Чэмпіянату сьвету па хакеі, якая адбудзецца 9 траўня ў «Менск-арэне», зойме 15-17 хвілін.
Пра гэта журналістам апавёў дырэктар Дырэкцыі па правядзеньні чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай — 2014 Яўген Ворсін, паведамляе БЕЛТА.
Чыноўнік патлумачыў , што адкрыцьцё жорстка рэглямэнтуецца Міжнароднай фэдэрацыяй хакею. Раскатка і заліваньне лёду будуць праводзіцца паралельна з адкрыцьцём, падрабязнасьці якога Яўген Ворсін раскрываць ня стаў, каб захаваць інтрыгу для гасьцей чэмпіянату.
У дзень адкрыцьця чэмпіянату фан-зона «Менск-арэны» будзе працаваць ад 19:30, наведаць яе змогуць усе ахвотныя незалежна ад наяўнасьці квітка.
Паводле слоў Ворсіна, у продажы яшчэ ёсьць квіткі літаральна на ўсе матчы. Найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца гульні каманд топ-групы: Канады, Швэцыі, Чэхіі, Беларусі ды Расеі.
Першымі ў Менск на чэмпіянат сьвету прыбудуць каманды Францыі й Італіі , іх чакаюць 6 траўня.