«Мир! Труд! Путин!» — лёзунг першатравеньскіх дэманстрацыяў у Расеі (фота, відэа)

Сёньня ў Маскве адбываюцца акцыі з нагоды 1 траўня — Сьвята працы. Дэманстранты нясуць транспаранты ў падтрымку Пуціна і анэксіі Крыму, а таксама сэпаратыстаў ва Ўкраіне.
Сёньня ў Маскве адбываюцца акцыі з нагоды 1 траўня — Сьвята працы.

У розных раёнах Масквы сёньня палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі праводзяць першамайскія дэманстрацыі. Упершыню пасьля 1991 года прафсаюзы праводзяць шэсьце па Чырвонай плошчы. Акцыю арганізуе Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі. Па дадзеных інфармацыйных агенцтваў, у ёй удзельнічаюць каля 100 тысяч чалавек.


Удзельнікі шэсьця трымаюць у руках транспаранты з надпісамі «Масква. Севастопаль. Расея», «Масква, Севастопаль — гарады-героі». Галоўныя лёзунгі дэманстрацыі: «Падвышэньне мінімальнага памеру аплаты працы да пражытачнага мінімуму», «Сацыяльныя гарантыі для Крыму і Севастопаля на ўзроўні ўсёй Расеі».
Партыя «Справядлівая Расея» правяла ў цэнтры Масквы Першамайскія шэсьце і мітынг. Па дадзеных «Інтэрфаксу», у акцыі ўдзельнічалі каля двух з паловай тысячаў чалавек. Удзельнікі шэсьця трымалі плякаты зь лёзунгамі «Славянск, Данецк, Луганск — мы з вамі», «Паўднёвы Ўсход Украіны, мы сваіх не кідаем».

Your browser doesn’t support HTML5

Першамайская дэманстрацыя ў Маскве