Пракуратура Ўкраіны: Януковіч скраў больш за 100 мільярдаў даляраў

Выстава скарбаў Межыгор'я

Заяву пра cуму, на якую накраў зрынуты прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, зрабіў выканальнік абавязкаў гепракурора Алег Махніцкі.
Махніцкі выступіў у Лёндане на Форуме ў справе вяртаньня выкрадзеных актываў.

Паводле ягоных слоў, частка гэтых сродкаў апынулася ў эўрапейскіх банках, частку вывезьлі ў Расею.

Сама мала 32 мільярды, кажа Махніцкі, правезьлі церазь мяжу ў грузавіках, перадае УНІАН.