Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі пачаў піць ваду, але не спыніў галадоўку на знак пратэсту супроць арышту, які ён лічыць незаконным.
Пра тое, што Максім Вінярскі з 30 красавіка перайшоў з «сухой» галадоўкі на звычайную, паведаміў карэспандэнту Свабоды дзяжурны менскага ізалятара на Акрэсьціна, дзе з 22 красавіка трымаюць актывіста. Паводле міліцыянта, Максім Вінярскі на здароўе ня скардзіцца, але ад пратэсту не адмовіўся і па-ранейшаму патрабуе адмены прысуду:
«Ён ня есьць, але чай п’е і адчувае сябе, кажа, нармальна. Удакладнялі ягоны стан, ён ня скардзіўся. Лекар у нас на месцы ёсьць, калі будзе патрэба, акажам дапамогу. А калі спатрэбіцца, дык і хуткую дапамогу выклічам».
Ад самога Максіма Вінярскага пакуль няма дакладных зьвестак, што ён пачаў выхад з сухой галадоўкі. Але сястра актывіста Алёна Церашкова кажа пра ліст брата сябрам, у якім той паведамляў, што можа перайсьці з «сухой» галадоўкі на звычайную:
«Сама я гэты ліст не чытала, але нібыта ён перадаваў ліст сябрам, што зь сёньняшняга дня пачынае выхад. Мы гэтаму вельмі рады, а за тое, што вы гэта пацьвердзілі — вялікі дзякуй».
Паводле Алёны, яе брат раней некалькі разоў трымаў звычайныя галадоўкі, але сухую — упершыню. Алёна Церашкова мяркуе, што на такую скрайнюю форму пратэсту Максіма Вінярскага падштурхнулі ўлады, якія фактычна палююць на яго. Сястра актывіста нагадала, што апошнім часам Максіма Вінярскага затрымліваюць не на акцыях, а проста на вуліцы, прэвэнтыўна, напярэдадні нейкіх палітычных падзеяў. Гэтым разам ягонае затрыманьне магчыма было патлумачыць блізкім Чарнобыльскім шляхам:
«Яму ж проста не даюць перадыху. У гэтым годзе гэта ўжо чацьвёртая адседка. І па 10–15 сутак — для яго традыцыйна. Ён ад іх фактычна не пасьпявае адысьці. Нават сталай працы з-за гэтага ён ня мае, толькі пэрыядычна падпрацоўвае».
Максім Вінярскі мае выйсьці на волю 4 траўня. Празь 5 дзён пасьля ягонага выхаду з Акрэсьціна ў Менску пачнецца чэмпіянат сьвету па хакеі, які працягнецца да 25 траўня. Вядома, што раней Максім Вінярскі выказваўся за байкот гэтага мерапрыемства хакейнымі зборнымі краін сьвету. Сваякі і сябры актывіста непакояцца, што прэвэнтыўныя арышты апазыцыянэраў у Беларусі будуць працягвацца.