Служба бясьпекі Ўкраіны разам зь Дзяржаўнай памежнай службай затрымала грамадзяніна Беларусі, а таксма двух грамадзян Расейскай Фэдэрацыі, якія накіроўваліся ў Данецк для ўдзелу ва ўзброеным супрацьстаяньні.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Службы бясьпекі Ўкраіны.
30 красавіка замежнікі спрабавалі перайсьці мяжу ў пункце пропуску «Даўжанскі» Луганскай вобласьці. Паводле іх сьведчаньняў, спачатку яны павінны былі прыбыць у Луганск да захопленага баевікамі памяшканьня УСБУ, а затым іх павінны былі пераправіць у Данецк для ўзмацненьня мясцовых бандфармаваньняў.
Падчас асабістага дагляду ў затрыманых канфіскавалі камплекты вайсковай формы, халодную зброю і іншую ваенную амуніцыю. Зараз праводзяцца адпаведныя апэратыўна-сьледчыя дзеяньні.