Шматэтапнае мотаралі расейскіх байкераў зьбіраюцца правесьці па тэрыторыі Беларусі.
1 траўня пры інфармацыйнай падтрымцы расейскага Фэдэральнага агенцтва па турызьме адбудзецца адкрыцьцё сэзону расійскага мотатурызму, якое пачнецца з штогадовага шматэтапнага мотаралі «Незалежнасьць». Сёлета мотаралі будзе праходзіць па тэрыторыі Расеі і Беларусі, паведамляе расейскае агенцтва advis.ru.
Удзельнікі ралі праедуць па маршруце Кашыры — Бранск — Гомель — Берасьце — Горадня — Полацак — Ржэў.
Расейскія байкеры хочуць пракаціцца па Белавескай пушчы і горадзе Полацку.
Маршрут ралі ў асноўным пракладзены па другасных, лясных і палявых дарогах. Дэвіз мерапрыемства — «Па калдобінах Расеі зь любоўю».
Раней зьявілася паведамленьне, што расейскія хакейныя заўзятары, якія прыедуць на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусь, зьбіраюцца правесьці сваё шэсьце 9 траўня па цэнтральных вуліцах Менску.