Праваабаронцы Amnesty International і Libereco — Partnership for Human Rights правялі ў швайцарскім Цюрыху пікет ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Яны нагадалі жыхарам і гасьцям гораду пра тое, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі 1000 дзён знаходзіцца за кратамі і заклікалі мінакоў далучыцца да пэтыцыі адносна вызваленьня Алеся ды іншых беларускіх палітзьняволеных, якія цяпер утрымліваюцца ў турмах.
Швайцарскія актывісты патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць усіх палітвязьняў Беларусі да пачатку чэмпіянату сьвету па хакеі, які стартуе ў Менску 9 траўня.
Швайцарскія актывісты патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць усіх палітвязьняў Беларусі да пачатку чэмпіянату сьвету па хакеі, які стартуе ў Менску 9 траўня.