Баевікі захапілі Горлаўку, разгружаюць зброю

Сэпаратысты захапілі гарадзкі савет горада Горлаўка Данецкай вобласьці і райадзьдзел міліцыі.

«Горлаўскі гарсавет захоплены ўзброенымі людзьмі ў камуфляжы. Каля 20 чалавек. Разгружаюць зброю. Таксама захоплены цэнтральна-гарадзкой райаддзел міліцыі»,— паведаміла мясцовае інтэрнэт-выданьне «Остров».

Раней адміністрацыйныя будынкі былі захопленыя узброенымі баевікамі ў Славянску, Краматорску, Данецку і іншых гарадах Данбаса. Учора асноўныя адміністрацыйныя будынкі былі захопленыя ў Луганску.