Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Масква ня бачыць неабходнасьці ў неадкладным увядзеньні ў адказ санкцый супраць Захаду, але можа перагледзець ўдзел заходніх кампаній у сваёй эканоміцы, у тым ліку праектаў у галіне энэргетыкі.
Пра гэта паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі».
«Нам бы вельмі не хацелася рабіць нейкіх крокі, захады ў адказ. Спадзяюся, што да гэтага ня дойдзе», — сказаў Пуцін у гутарцы з журналістамі пасьля сустрэчы зь кіраўнікамі Беларусі і Казахстану.
«Але калі нешта падобнае будзе працягвацца, то, вядома, мы павінны будзем падумаць пра тое, хто і як працуе ў Расейскай Фэдэрацыі, у ключавых галінах расейскай эканомікі, у тым ліку ў энэргетыцы», — адзначыў расейскі лідэр.
У панядзелак ЗША абвясьцілі аб новай сэрыі санкцый, накіраваных супраць буйных прадпрымальнікаў і кампаній, блізкіх да Пуціна. На наступны дзень Эўразьвяз агучыў «чорны сьпіс» зь 15 грамадзян Расеі і Ўкраіны. Ім забаронены ўезд у краіны ЭЗ, а іх актывы падлягаюць замарожваньню.
«Я і першы так званы пакет лічу недружалюбным і незаконным актам у дачыненьні да Расеі, які безумоўна наносіць шкоду расейска-амэрыканскім і расейска-эўрапейскім адносінам. Але што тычыцца так званага другога пакета — наогул, нават не зразумела, пра што гаворка. Мне нават цяжка растлумачыць, з чым гэта зьвязана, таму што няма ніякай прычынна-сьледчай сувязі паміж тым, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне, і Расеяй. Адказна заяўляю: ва Ўкраіне няма ні інструктараў расейскіх, ні спэцпадразьдзяленьняў, ні войскаў, нікога там няма. Самі заварылі кашу, але хочуць вырашаць нашымі рукамі. А ці можна вырашыць? Напэўна, можна», — сказаў Уладзімер Пуцін.
Хоць за апошнія гады некаторыя заходнія нафтавыя кампаніі сышлі з Расеі ў сувязі зь неспрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу, такія амэрыканскія кампаніі, як Exxon Mobil і Chevron Corp, а таксама брытанская ВР падтрымліваюць з Расеяй сур’ёзныя сувязі.