На лініі фронту інфармацыйнай вайны між Расеяй і Ўкраінай апынуліся беларускія турысты й турфірмы. На фоне рэвалюцыйных падзеяў і ваенных дзеяньняў зьніжэньня колькасьці паездак беларусаў ва Ўкраіну льга было чакаць. Пра Крым большасьць пакуль наагул забылася — але і агульны абвал у турызьме велізарны.
Да самага лютага, па словах беларускіх турапэратараў, нягледзячы на супрацьстаяньне на Майдане, заявак на летні адпачынак ва Ўкраіне (ня толькі Крым — усё ўзьбярэжжа) было нават больш, чым звычайна. А потым пайшла адмова за адмовай. Нават у досыць спакойныя Мікалаеўскую ды Адэскую вобласьці ня едуць. Нагледзеўшыся расейскіх тэлеканалаў, беларусы баяцца і сэпаратыстаў зь «зялёнымі чалавечкамі» ў Адэсе, і невядомых бандытаў з «бандэраўцамі» на ўсіх дарогах.
Украінскія СМІ таксама амаль цалкам засяроджаныя на ўсходніх праблемах. У выніку беларусы нічога ня ведаюць пра становішча ў астатняй велізарнай Украіне, у галовах застаюцца адны «бандэраўцы, што рабуюць машыны», з расейскага тэлевізара. І той адзіны цьмяны выпадак з аўтобусам на мяжы з Ровенскай вобласьцю тры месяцы таму.
Група беларускіх журналістаў праехала праз усю Ўкраіну, ад Чарнігава да Адэсы.
Ехалі і ўначы — уся дарога спакойная, адзін раз пад раніцу аўтобус спыніла ДПС для праверкі, што заняло хвіліну. Удзень жа пра палітычныя перамены нагадваюць толькі перадвыбарчыя плякаты й сацыяльная рэкляма кшталту «Выбор есть: народовластие». Хоць можна сустрэць і падрапаныя плякаты яшчэ з віншаваньнем з Новым годам ад Януковіча. І абяцаньні вярнуць Крым — ля Кіева па-ўкраінску, ля Адэсы па-расейску.
У астатнім жа ўсё выглядае звыкла — асноўная траса ў добрым стане, бакавыя дарогі ня вельмі, жыхары прыдарожных вёсак усё так жа нясуць праежджым мёд, грыбочкі й хатні духмяны алей.
На ўездах у Адэсу — блёк-пасты. Чуткі пра магчымыя правакацыі ходзяць і там, таму пільна адсочваюць магчымых «пуцінскіх турыстаў» зь іншых абласьцей, Крыму ці блізкага Прыднястроўя, а таксама незаконную зброю. Бывае, знаходзяць. У першы дзень на блёк-пасьце ля 7-га кілямэтра з ДПС стаялі мясцовыя расейскамоўныя студэнты, назаўтра ім на падмогу прыехалі суворыя львоўскія мужыкі. І ўключылі рускі рок.
Праз тыдзень якраз на гэтым блёк-пасьце нешта выбухне, будуць параненыя... Нехта кінуў гранату — пакуль разьбіраюцца.
У суседняй жа Мікалаеўскай вобласьці на падобных блёк-пастах да апошніх дзён стаялі толькі супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы. Цяпер украінская група Інфармацыйны супраціў, якую стварылі афіцэры запасу ўкраінскай арміі, каб асьвятляць бягучыя падзеі, паведамляе, што й на пастах вакол Мікалаева да міліцыі далучылася народнае апалчэньне.
У Адэсе ж усё спакойна. «Бастуем строга паводле раскладу, па выходных з 12 да 15» — гучыць як анэкдот, але праўда. «Украінцы», «праэўрапейцы» зьбіраюцца ля Дзюка Рышэлье, «расейскамоўны Антымайдан» — на Куліковым полі, плошчы ля чыгуначнага вакзалу. Пры тым, што горад цалкам расейскамоўны.
Бываюць кароткія сходы а шостай вечара ў будні. У астатні час у горадзе й мала каго сустрэнеш, а хто ёсьць — усе сьпяшаюцца. Працуюць, зарабляюць.
За некалькі гадзін у цэнтры мне не ўдалося сустрэць нікога, хто б выступаў за аддзяленьне ці хаця б за фэдэралізацыю. Усе адэсіты расейскай мовай тлумачылі, што яны за адзіную Ўкраіну.
За дзень у горадзе ўдалося ўбачыць два адносна «прарасейскія» графіці: адно — з георгіеўскай стужкай і датай вызваленьня ад немцаў, другое — з заклікам да тых, «кто думает и любит по-русски», зьбірацца на Куліковым полі. І дзясятак графіці з украінскімі сьцягамі. Жоўта-блакітныя сьцяжкі й стужкі часта сустракаюцца на самых розных аўтамабілях, ня толькі прыватных.
За паўдня да прыезду ў інтэрнэце зьявіліся паведамленьні, што пад Адэсай на берагах ужо стаяць супрацьтанкавыя «яжы», «заўтра вайна». Куды мы едзем?! І вось мы ўжо ў Затоцы — пансіянаты чысьцяцца, чыстае мора, чысты пляж. І старшыня пасялковай рады Васіль Зьвягінцаў распавядае:
— На выходных, зь пятніцы па нядзелю, вось на гэтым вялікім пляжы адбываліся вучэньні Адэскай акадэміі сухапутных войскаў. Дзеля вучэньняў і наставілі тых «яжоў». Вучэньні прайшлі, іх забралі.
Пасьля гэтага выпадку ўкраінцам ужо лягчэй было зразумець страхі звычайных беларусаў. А то моцна зьдзіўляліся: чаго ў нас можна баяцца? Акрамя самага ўсходу — усё ж спакойна!
«Я й так ведаў, што прынамсі ў раёне Адэсы ўсё спакойна, — кажа дырэктар менскай турфірмы Алег Русначэнка, сам украінец родам з гэтых мясьцін. — Я з роднымі-знаёмымі размаўляю, у офісе пастаянна карцінка з адэскіх вэбкамэр уключаная. Але хто паверыць простаму дырэктару? Трэба, каб украінскі пасол ці міністар па беларускім тэлебачаньні выступілі. А то там выліваецца такое, што каб я ня быў адэсітам, я б сказаў: „Не, я туды не паеду“».
А ўкраінская ўлада, — скардзяцца беларускія турапэратары, — ды амбасада ў Беларусі вельмі мала робяць для вяртаньня станоўчага іміджу краіны ў вачох беларусаў. А церпяць праз гэта ж ня толькі беларускія турысты, што й хацелі б паехаць ва Ўкраіну, але баяцца, ня толькі беларускія турфірмы — але й украінскія курорты. Беларусы з малдаванамі і так у іх былі вельмі частыя госьці, а цяпер паводле пляну — асноўныя кліенты... А на сайце МЗС Беларусі дагэтуль вісіць зімовае папярэджаньне ўстрымацца ад паездак ва Ўкраіну, і ўкраінскія афіцыйныя асобы ня просяць яго зьняць.
«Справа ўжо дайшла да таго, што мала сказаць „У Адэсе ўсё спакойна“, — кажа намесьніца дырэктара іншай менскай турфірмы Інэса Маслоўская. — Гэта мы даказаць яшчэ зможам. Але ў людзей застанецца страх дарогі».
Асабліва зь ёй згодныя турапэратары зь Берасьця — іхнім кліентам ехаць празь лясы Ровенскай вобласьці. У адказ украінская міліцыя абяцае любым арганізаваным беларускім турыстам суправаджэньне — ці эскортам міліцэйскіх машын, ці міліцыянтамі, якія будуць ехаць у аўтобусе разам з групай. Для гэтага дастаткова зьвязацца з управай міліцыі ці аддзелам турызму ў канчатковым пункце, а тыя самі дамовяцца са сваімі калегамі зь іншых абласьцей, празь якія пралягае маршрут, і будуць весьці гасьцей ад мяжы праз усю Ўкраіну.
«У нас няма падзелу — Адэская вобласьць сама па сабе, Мікалаеўская сама, Ровенская сама — у нас адзінства, — кажа Андрэй Чэмэрыскі, кіраўнік управы грамадзкай бясьпекі Мікалаеўскай абласной управы МУС. — Так, ёсьць пэўныя праблемы ў вядомых рэгіёнах, і мы ведаем, з чым яны зьвязаныя. Але на сёньняшні дзень мы можам цалкам гарантаваць спакойны праезд турыстаў ад межаў Беларусі да Чорнага мора. Калі раптам палітычная сытуацыя зьменіцца, мы проста пры неабходнасьці адкарэктуем маршруты».
Цікава, што на фоне рэвалюцыйных падзеяў агульная крымінагенная карціна ў шмат якіх рэгіёнах Украіны паляпшаецца.
«Так, у нас новы ўрад, новае кіраўніцтва МУС — але патрабаваньні да бясьпекі засталіся старыя, больш за тое, яны ўзмацніліся, — кажа кіраўнік аддзелу грамадзкай бясьпекі Белгарад-Днястроўскага раёну Адэскай вобласьці Вадзім Масла. — І як ня проста дзядзька, а дзядзька, што носіць пагоны падпалкоўніка міліцыі й надзелены функцыямі дзяржавы, які адказвае за свае словы, заяўляю: колькасьць злачынстваў у нас падае».
Тое самае зь лічбамі на руках заяўляе й ягоны калега зь Мікалаеўскай вобласьці Андрэй Чэмэрыскі.
Наконт грамадзкіх пратэстаў і рознаідэйных дэманстрацыяў: так, у Адэсе вызначаныя для іх пэўныя месцы, але раўняць зь беларускай сытуацыяй не выпадае — бо гэта не Бангалор, а цэнтральныя пляцы гораду. Асабліва ўразілі пачутыя ў Адэскай мэрыі словы: «Калі яны жадаюць прайсьці па горадзе — калі ласка, хай пішуць паведамленьне, ідуць па горадзе некалькі гадзін, і на гэтым усё канчаецца». Ня просяць дазволу (і часьцей не атрымліваюць), а пішуць паведамленьне. І ідуць. У гэтым тут ужо Эўропа.
«Адэса — горад разумных людзей, якія разумеюць, што жывуць ва Ўкраіне, — запэўнівае Тацяна Маркава, дырэктарка дэпартамэнту культуры й турызму Адэскай гарадзкой рады. — У горадзе няма ніякіх падзеяў, якія б маглі прынесьці яму шкоду. Усе чуткі — выключна інфармацыйная вайна. Адэса насамрэч бясьпечная, Адэса гасьцінная, і мы нясем адказнасьць за свае словы. Мы ўпэўненыя, што ніякага страшнага сцэнару ў Адэсе ня будзе».
Згаданы вышэй «Інфармацыйны супраціў» ацэньваў пагрозу экстрэмізму ў Адэскай вобласьці на 5 балаў, у Мікалаеўскай на 3 (па 10-бальнай шкале, дзе ў Данецкай 8 балаў). Я вядома не вайсковы экспэрт, але пакалясіўшы там пару сутак, больш за троечку Адэсе б не паставіў. Хутчэй пагаджуся з адзнакай адэскай рады й сваіх украінскіх знаёмых: Адэса — свабодны разумны горад. І ўсё там мусіць быць спакойна.
Дзяніс Носаў
для Радыё Свабода
Украінскія СМІ таксама амаль цалкам засяроджаныя на ўсходніх праблемах. У выніку беларусы нічога ня ведаюць пра становішча ў астатняй велізарнай Украіне, у галовах застаюцца адны «бандэраўцы, што рабуюць машыны», з расейскага тэлевізара. І той адзіны цьмяны выпадак з аўтобусам на мяжы з Ровенскай вобласьцю тры месяцы таму.
Група беларускіх журналістаў праехала праз усю Ўкраіну, ад Чарнігава да Адэсы.
Ехалі і ўначы — уся дарога спакойная, адзін раз пад раніцу аўтобус спыніла ДПС для праверкі, што заняло хвіліну. Удзень жа пра палітычныя перамены нагадваюць толькі перадвыбарчыя плякаты й сацыяльная рэкляма кшталту «Выбор есть: народовластие». Хоць можна сустрэць і падрапаныя плякаты яшчэ з віншаваньнем з Новым годам ад Януковіча. І абяцаньні вярнуць Крым — ля Кіева па-ўкраінску, ля Адэсы па-расейску.
У астатнім жа ўсё выглядае звыкла — асноўная траса ў добрым стане, бакавыя дарогі ня вельмі, жыхары прыдарожных вёсак усё так жа нясуць праежджым мёд, грыбочкі й хатні духмяны алей.
На ўездах у Адэсу — блёк-пасты. Чуткі пра магчымыя правакацыі ходзяць і там, таму пільна адсочваюць магчымых «пуцінскіх турыстаў» зь іншых абласьцей, Крыму ці блізкага Прыднястроўя, а таксама незаконную зброю. Бывае, знаходзяць. У першы дзень на блёк-пасьце ля 7-га кілямэтра з ДПС стаялі мясцовыя расейскамоўныя студэнты, назаўтра ім на падмогу прыехалі суворыя львоўскія мужыкі. І ўключылі рускі рок.
Праз тыдзень якраз на гэтым блёк-пасьце нешта выбухне, будуць параненыя... Нехта кінуў гранату — пакуль разьбіраюцца.
У суседняй жа Мікалаеўскай вобласьці на падобных блёк-пастах да апошніх дзён стаялі толькі супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы. Цяпер украінская група Інфармацыйны супраціў, якую стварылі афіцэры запасу ўкраінскай арміі, каб асьвятляць бягучыя падзеі, паведамляе, што й на пастах вакол Мікалаева да міліцыі далучылася народнае апалчэньне.
У Адэсе ж усё спакойна. «Бастуем строга паводле раскладу, па выходных з 12 да 15» — гучыць як анэкдот, але праўда. «Украінцы», «праэўрапейцы» зьбіраюцца ля Дзюка Рышэлье, «расейскамоўны Антымайдан» — на Куліковым полі, плошчы ля чыгуначнага вакзалу. Пры тым, што горад цалкам расейскамоўны.
Бываюць кароткія сходы а шостай вечара ў будні. У астатні час у горадзе й мала каго сустрэнеш, а хто ёсьць — усе сьпяшаюцца. Працуюць, зарабляюць.
За некалькі гадзін у цэнтры мне не ўдалося сустрэць нікога, хто б выступаў за аддзяленьне ці хаця б за фэдэралізацыю. Усе адэсіты расейскай мовай тлумачылі, што яны за адзіную Ўкраіну.
За дзень у горадзе ўдалося ўбачыць два адносна «прарасейскія» графіці: адно — з георгіеўскай стужкай і датай вызваленьня ад немцаў, другое — з заклікам да тых, «кто думает и любит по-русски», зьбірацца на Куліковым полі. І дзясятак графіці з украінскімі сьцягамі. Жоўта-блакітныя сьцяжкі й стужкі часта сустракаюцца на самых розных аўтамабілях, ня толькі прыватных.
За паўдня да прыезду ў інтэрнэце зьявіліся паведамленьні, што пад Адэсай на берагах ужо стаяць супрацьтанкавыя «яжы», «заўтра вайна». Куды мы едзем?! І вось мы ўжо ў Затоцы — пансіянаты чысьцяцца, чыстае мора, чысты пляж. І старшыня пасялковай рады Васіль Зьвягінцаў распавядае:
— На выходных, зь пятніцы па нядзелю, вось на гэтым вялікім пляжы адбываліся вучэньні Адэскай акадэміі сухапутных войскаў. Дзеля вучэньняў і наставілі тых «яжоў». Вучэньні прайшлі, іх забралі.
Вучэньні прыйшлі й прайшлі, а інфармацыйная вайна засталася
«Я й так ведаў, што прынамсі ў раёне Адэсы ўсё спакойна, — кажа дырэктар менскай турфірмы Алег Русначэнка, сам украінец родам з гэтых мясьцін. — Я з роднымі-знаёмымі размаўляю, у офісе пастаянна карцінка з адэскіх вэбкамэр уключаная. Але хто паверыць простаму дырэктару? Трэба, каб украінскі пасол ці міністар па беларускім тэлебачаньні выступілі. А то там выліваецца такое, што каб я ня быў адэсітам, я б сказаў: „Не, я туды не паеду“».
А ўкраінская ўлада, — скардзяцца беларускія турапэратары, — ды амбасада ў Беларусі вельмі мала робяць для вяртаньня станоўчага іміджу краіны ў вачох беларусаў. А церпяць праз гэта ж ня толькі беларускія турысты, што й хацелі б паехаць ва Ўкраіну, але баяцца, ня толькі беларускія турфірмы — але й украінскія курорты. Беларусы з малдаванамі і так у іх былі вельмі частыя госьці, а цяпер паводле пляну — асноўныя кліенты... А на сайце МЗС Беларусі дагэтуль вісіць зімовае папярэджаньне ўстрымацца ад паездак ва Ўкраіну, і ўкраінскія афіцыйныя асобы ня просяць яго зьняць.
«Справа ўжо дайшла да таго, што мала сказаць „У Адэсе ўсё спакойна“, — кажа намесьніца дырэктара іншай менскай турфірмы Інэса Маслоўская. — Гэта мы даказаць яшчэ зможам. Але ў людзей застанецца страх дарогі».
Асабліва зь ёй згодныя турапэратары зь Берасьця — іхнім кліентам ехаць празь лясы Ровенскай вобласьці. У адказ украінская міліцыя абяцае любым арганізаваным беларускім турыстам суправаджэньне — ці эскортам міліцэйскіх машын, ці міліцыянтамі, якія будуць ехаць у аўтобусе разам з групай. Для гэтага дастаткова зьвязацца з управай міліцыі ці аддзелам турызму ў канчатковым пункце, а тыя самі дамовяцца са сваімі калегамі зь іншых абласьцей, празь якія пралягае маршрут, і будуць весьці гасьцей ад мяжы праз усю Ўкраіну.
«У нас няма падзелу — Адэская вобласьць сама па сабе, Мікалаеўская сама, Ровенская сама — у нас адзінства, — кажа Андрэй Чэмэрыскі, кіраўнік управы грамадзкай бясьпекі Мікалаеўскай абласной управы МУС. — Так, ёсьць пэўныя праблемы ў вядомых рэгіёнах, і мы ведаем, з чым яны зьвязаныя. Але на сёньняшні дзень мы можам цалкам гарантаваць спакойны праезд турыстаў ад межаў Беларусі да Чорнага мора. Калі раптам палітычная сытуацыя зьменіцца, мы проста пры неабходнасьці адкарэктуем маршруты».
Украіна можа гарантаваць спакойны праезд турыстаў ад межаў Беларусі да Чорнага мора
«Так, у нас новы ўрад, новае кіраўніцтва МУС — але патрабаваньні да бясьпекі засталіся старыя, больш за тое, яны ўзмацніліся, — кажа кіраўнік аддзелу грамадзкай бясьпекі Белгарад-Днястроўскага раёну Адэскай вобласьці Вадзім Масла. — І як ня проста дзядзька, а дзядзька, што носіць пагоны падпалкоўніка міліцыі й надзелены функцыямі дзяржавы, які адказвае за свае словы, заяўляю: колькасьць злачынстваў у нас падае».
Тое самае зь лічбамі на руках заяўляе й ягоны калега зь Мікалаеўскай вобласьці Андрэй Чэмэрыскі.
Наконт грамадзкіх пратэстаў і рознаідэйных дэманстрацыяў: так, у Адэсе вызначаныя для іх пэўныя месцы, але раўняць зь беларускай сытуацыяй не выпадае — бо гэта не Бангалор, а цэнтральныя пляцы гораду. Асабліва ўразілі пачутыя ў Адэскай мэрыі словы: «Калі яны жадаюць прайсьці па горадзе — калі ласка, хай пішуць паведамленьне, ідуць па горадзе некалькі гадзін, і на гэтым усё канчаецца». Ня просяць дазволу (і часьцей не атрымліваюць), а пішуць паведамленьне. І ідуць. У гэтым тут ужо Эўропа.
«Адэса — горад разумных людзей, якія разумеюць, што жывуць ва Ўкраіне, — запэўнівае Тацяна Маркава, дырэктарка дэпартамэнту культуры й турызму Адэскай гарадзкой рады. — У горадзе няма ніякіх падзеяў, якія б маглі прынесьці яму шкоду. Усе чуткі — выключна інфармацыйная вайна. Адэса насамрэч бясьпечная, Адэса гасьцінная, і мы нясем адказнасьць за свае словы. Мы ўпэўненыя, што ніякага страшнага сцэнару ў Адэсе ня будзе».
У Адэсе няма ніякіх падзеяў, якія б маглі прынесьці гораду шкоду. Усе чуткі — выключна інфармацыйная вайна
Дзяніс Носаў
для Радыё Свабода