Чаму Чарнобыльская тэма ўжо не зьяўляецца для большасьці беларусаў значнай і актуальнай? Ці мае шанцы стаць уплывовым і масавым экалягічны беларускі рух?
На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць: З Гомелю — былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР Юры Варонежцаў, з Менску — грамадзкі актывіст, перасяленец з пацярпелых тэрыторыяў — Юры Меляшкевіч.
Цыганкоў: У канцы 80-х і ў пачатку 90-х тэма Чарнобыльскай трагедыі была ці не галоўнай у грамадзкім жыцьці краіны. Але ад таго часу яе значнасьць паступова, але няўхільна зьніжаецца. Чым бы вы гэта патлумачылі? Рэальным зьмяншэньнем праблемаў, зьвязаных з Чарнобылем ці проста тым, што называецца «стомленасьцю грамадзтва»?
Варонежцаў: На вялікі жаль, інтарэс да гэтай тэмы зараз у грамадзтве можа і не нулявы, але яна знаходзіцца недзе на 15-20 месцы сярод самых важных для беларусаў. І гэта выклікана ня тым, што ў нас ужо ўсё добра, і ўсе наступствы Чарнобылю пераадоленыя — а тым, што дзяржаўная прапаганда робіць усё, каб пераканаць, нібыта гэтай тэмы ўжо практычна не існуе.
То бок у краіне, якой кіруе «мудры прэзыдэнт», ня можа быць такіх вострых праблемаў, як чарнобыльская. У прынцыпе, мы гэта праходзілі ўжо непасрэдна адразу пасьля выбуху. І гэта ўсё цяпер паўтараецца ў новых формах, але па сутнасьці тое самае.
Хаця праблема, натуральна, не зьменшылася. Што тычыцца захворваньня злаякаснымі ўтварэньнямі, то калі на ўсёй Беларусі каля 250 тысяч такіх хворых, то на Гомельшчыне — 45 тысяч. Гэта ў паўтары раз больш сярэднебеларускага ўзроўню. Таму казаць пра тое, што ў нас усё добра, як сьцьвярджаюць улады — гэта вялікая памылка. Але менавіта такое стаўленьне навязвае афіцыйная прапаганда.
Цыганкоў: А чаму грамадзтва пагадзілася з тым стаўленьнем, якое навязала ўлада — сьціраньне гэтай тэмы з публічнай прасторы, з парадку дня?
Меляшкевіч: Перш за ўсё таму, што ў свой час вельмі шмат людзей, якія ўзьнялі гэтую тэму, падтрымлівалі яе за забруджаных тэрыторыях — у свой час пакінулі гэтыя тэрыторыі. Былі прынятыя адпаведныя законы, і многія перасяліліся на чыстыя землі. А тыя, хто засталіся — яны не з самай актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.
Іншая рэчы, што з гэтыя гады многія тэмы, вельмі важныя для Беларусі, альбо не знайшлі свайго працягу альбо зьменшыліся. Я лічу, што чарнобыльская тэма стаіць у парадку дня на тым самым узроўні, што і пытаньне сувэрэнітэту і незалежнасьці. «Дзень Волі» і «Чарнобыльскі шлях» — гэта два мерапрыемствы, якія ў палітычным календары Беларусі заўжды застаюцца актуальнымі.
Цыганкоў: А ці можна сьцьвярджаць, што значнасьць чарнобыльскай тэмы зьнізілася для большасьці беларусаў у тым ліку і таму, што пэўная частка праблемаў усё ж была ўладамі вырашаная? А наконт статыстыкі з анкалягічнымі хваробамі — дык многія кажуць, што гэта агульны рост, не абавязкова зьвязаны з Чарнобылем?
Меляшкевіч: У анкалягічных захворваньнях, безумоўна, ёсьць сувязь паміж тым, якую дозу атрымалі беларусы, і ростам колькасьці анкалягічных хваробаў, перш за ўсё рак шчытападобнай залозе. З тых кантактаў, якія я маю з лекарамі (якія ня маюць магчымасьць праводзіць навуковыя дасьледаваньні, бо гэтая тэма не вітаецца) — дык яны адзначаюць, што паводле ўсіх зьвестак усплёск анкалёгіі мае месца быць, і яны зьвязваюць гэта менавіта з падвышанай дозай радыёактыўнасьці, якую атрымліваюць беларусы.
Цыганкоў: Ці можа будаўніцтва ў Беларусі АЭС зноў узьняць экалягічную тэму на высокі ўзровень інтарэсу ў грамадзтве?
Варонежцаў: Здавалася б, сапраўды ў краіне, якая пацярпела ад ядзернай катастрофы, і дзе будуецца небясьпечны ядзерны аб’ект — людзі павінны на гэта вельмі рэзка рэагаваць. Але гэтай рэакцыі, на жаль, не адбываецца. Наколькі я па меры сваіх сілаў імкнуся даводзіць гэтую тэму да людзей — асаблівай рэакцыі няма.
Можа быць, гэта зьвязана з агульнай апатыяй людзей, і гэта тычыцца ня толькі чарнобыльскай тэмы. Вельмі мала людзей, якім гэта неабыякава. Горка ўсьведамляць, што мы не клапоцімся пра будучыню сваіх дзяцей. Не павінна АЭС зьяўляцца ў краіне, дзе людзі так пацярпелі, і наступствы гэтага дасюль адбіваюцца на нашым здароўі і эканоміцы краіны.
Цыганкоў: Ці мае пэрспэктывы экалягічны рух у Беларусі стаць значнай і ўплывовай сілай у краіне, дасягнуць хаця б таго ўзроўню, як ён ёсьць у многіх эўрапейскіх краінах?
Меляшкевіч: Назіраючы шмат гадоў за дзейнасьцю многіх экалягічных грамадзкіх арганізацыяў, скажу, што мне яны падаюцца ці не самымі крэатыўнымі арганізацыямі ў Беларусі. Яны ствараюць цікавыя інфармацыйныя нагоды, робяць адметныя акцыі, якія часта падтрымліваць людзі. Але гэтага збольшага экалягічныя арганізацыі, чарнобыльскі рух на іхнім фоне выглядае больш млявым, у параўнаньні з тым, што было на пачатку 90-х. Тут ёсьць аб’ектыўныя прычыны — тады гэтая актыўнасьць была накіраваная больш на гуманітарную дзейнасьць, якая потым была дзяржавай рэглямэнтаваная, у выніку чаго гэтая мажлівасьць для працы была закрытая. А ў цэлым экалягічны рух праходзіць сёньня натуральны працэс разьвіцьця гэтай сфэры грамадзкага жыцьця.
Цыганкоў: У канцы 80-х і ў пачатку 90-х тэма Чарнобыльскай трагедыі была ці не галоўнай у грамадзкім жыцьці краіны. Але ад таго часу яе значнасьць паступова, але няўхільна зьніжаецца. Чым бы вы гэта патлумачылі? Рэальным зьмяншэньнем праблемаў, зьвязаных з Чарнобылем ці проста тым, што называецца «стомленасьцю грамадзтва»?
«Дзяржаўная прапаганда робіць усё, каб пераканаць, нібыта гэтай тэмы ўжо практычна не існуе»
То бок у краіне, якой кіруе «мудры прэзыдэнт», ня можа быць такіх вострых праблемаў, як чарнобыльская. У прынцыпе, мы гэта праходзілі ўжо непасрэдна адразу пасьля выбуху. І гэта ўсё цяпер паўтараецца ў новых формах, але па сутнасьці тое самае.
Хаця праблема, натуральна, не зьменшылася. Што тычыцца захворваньня злаякаснымі ўтварэньнямі, то калі на ўсёй Беларусі каля 250 тысяч такіх хворых, то на Гомельшчыне — 45 тысяч. Гэта ў паўтары раз больш сярэднебеларускага ўзроўню. Таму казаць пра тое, што ў нас усё добра, як сьцьвярджаюць улады — гэта вялікая памылка. Але менавіта такое стаўленьне навязвае афіцыйная прапаганда.
Цыганкоў: А чаму грамадзтва пагадзілася з тым стаўленьнем, якое навязала ўлада — сьціраньне гэтай тэмы з публічнай прасторы, з парадку дня?
Іншая рэчы, што з гэтыя гады многія тэмы, вельмі важныя для Беларусі, альбо не знайшлі свайго працягу альбо зьменшыліся. Я лічу, што чарнобыльская тэма стаіць у парадку дня на тым самым узроўні, што і пытаньне сувэрэнітэту і незалежнасьці. «Дзень Волі» і «Чарнобыльскі шлях» — гэта два мерапрыемствы, якія ў палітычным календары Беларусі заўжды застаюцца актуальнымі.
«Горка ўсьведамляць, што мы не клапоцімся пра будучыню сваіх дзяцей»