У Вялікабрытаніі зьявілася партыя «За Расею», якая выступае за выхад з Эўразьвязу і за ўваходжаньне ў Мытны саюз.
Ініцыятыўная група грамадзян Вялікабрытаніі абвясьціла аб заснаваньні на тэрыторыі краіны палітычнай партыі «За Расею». Як вынікае з праграмных палажэньняў новай арганізацыі, «За Расею» створана для абароны правоў і свабодаў расейцаў і расейскамоўных жыхароў Вялікабрытаніі. «Мы галасуем за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і ўваходжаньне ў Мытны саюз», — гаворыцца ў прэс-паведамленьні палітрады партыі «За Расею» на сайце арганізацыі.
«Наша будучыня не на загнілым захадзе, а на сьветлым усходзе, наша будучыня з Расеяй!», — падкрэсьліваюць у кіраўніцтве палітычнай арганізацыі. Там перакананыя, што толькі Расея пад кіраўніцтвам яе прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна можа рэальна супрацьстаяць спробам Захаду і ЗША, у прыватнасьці, паставіць на калені ўвесь сьвет.
Акрамя таго, указваюць у «За Расею», саюз з Расейскай Фэдэрацыяй прынясе жыхарам туманнага Альбіёну немалыя эканамічныя выгады: Расея можа забясьпечыць народ Вялікабрытаніі недарагой энэргіяй. «Звычайны ангелец плаціць £100 у месяц за ацяпленьне дому, калі звычайны беларус плаціць £10 у месяц і гэта не фантазія, а таму што Беларусь уступіла ў саюз з Расеяй, — канстатавалі ў новай партыі. — Уступайце ў нашу партыю „За Расею“ і толькі разам мы зможам супрацьстаяць глябальнай хлусьні, якая накіравана на нас і нашых дзяцей! Дапаможам і мы Расеі!».