Актывісту Паўлу Вінаградаву працягнулі прэвэнтыўны нагляд на паўгода.
24 красавіка такое рашэньне прыняў суд Маскоўскага раёну Менску.
«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра зьяжджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсьціна. І я выбіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.
Павал Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Выйшаў на волю датэрмінова, але адразу яго паставілі на прэвэнтыўны нагляд. За час нагляду актывіст зазнаваў адміністратыўны перасьлед за грамадзкую актыўнасьць.