Як паведамілі сваякі былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша, расьсьледаваньне ягонай крымінальнай справы завершанае, цяпер ён знаёміцца са справай перад судом. Калі пачнецца суд, сваякам не сказалі.
Расейскі грамадзянін Георгі Саракашыш абвінавачваецца ў Беларусі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: аб крадзяжы праз злоўжываньне службовым становішчам у складзе групы, аб перавышэньні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў і аб саўдзеле ў злачынстве. Паводле гэтых артыкулаў Георгію Саракашышу пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Як кажуць родныя, сваёй віны былы дырэктар «Беларусі» не прызнаў.
У канцы 2012 году Георгі Саракашыш быў выкліканы ў Менск на нараду і арыштаваны. З таго часу, паводле адвакатаў, Георгія Саракашыша ўтрымліваюць у ізалятары КДБ «Амэрыканка». Сваякі адзначалі, што некалькі месяцаў пасьля арышту з Георгіем Саракашышам не было сувязі.
Паводле беларускіх сьледчых, Георгі Саракашыш нібыта нанёс стратаў на 150 мільёнаў рублёў. Сваякі экс-дырэктара пасьля ягонага арышту казалі, што ён заўсёды працаваў сумленна, а ягоная сям’я ў Сочы жыве ў досыць сьціплых умовах.
У 2013 годзе пры падобных абставінах, пасьля нарады, у Менску быў арыштаваны былы гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, таксама грамадзянін Расеі.