«Газпром» выставіў «Нафтагазу Украіны» штраф за нявыбарку газу паводле ўмовы «бяры або плаці» ў 2013 годзе ў памеры 388 мільярдаў рублёў (11 мільярдаў даляраў).
Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік старшыні праўленьня «Газпрому» Аляксандр Мядзьведзеў, як перадае Інтэрфакс.
Як паведамляецца, паводле кантракту «Нафтагаз» павінен быў выбраць 41,6 мільярда кубамэтраў газу ў 2013, а ўзяў толькі 12,9 мільярда.
Тым часам сябра Эўракамісіі па пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер мае намер сустрэцца 24 красавіка ў Браціславе зь міністрамі Ўкраіны і Славаччыны, каб абмеркаваць магчымасьць рэвэрсных паставак газу на Украіну.
Украіну на перамовах будзе прадстаўляць міністар энэргетыкі Юрый Продан, а Славаччыну — міністар эканомікі Томаш Малацінскі.
Прадстаўнік Мінэнэрга Расеі паведаміў 23 красавіка Інтэрфаксу, што Масква прапануе правесьці трохбаковую сустрэчу з ЭС і Ўкраінай па газавых пытаньнях і што гэтае абмеркаваньне плянуецца ў расійскай сталіцы на 28 красавіка. Час правядзеньня сустрэчы ў Маскве ў Эўракамісіі пакуль не пацьвердзілі.
10 красавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін накіраваў пасланьне кіраўнікам краін ЭЗ, у якім заявіў аб магчымых скарачэньнях паставак паліва на Украіну і ў Эўропу, у выпадку калі Кіеў не пагасіць доўг пасьля пераходу на сыстэму перадаплаты. У пачатку гэтага месяца Масква на 80% падняла цану на газ для Ўкраіны. Тады адзначалася, што Кіеў завінаваціўся за расейскі газ 2 мільярды 200 мільёнаў даляраў.