Ці насамрэч тое, што сёньня адбываецца ва Ўкраіне, можна назваць вайной? Хто з кім ваюе? Гэта вайна супраць Украіны, ці за Ўкраіну? Вайна паміж самімі ўкраінцамі, ці ўкраінцамі і расейцамі? Чым адметная яна?
Ці насамрэч на Крыме парушаліся правы расейскамоўнага насельніцтва, каб гэта стала падставай для Расеі магла яго «абараняць»? Ці адбываецца ў іншых рэгіёнах Украіны ўціск людзей паводле моўнай прыкметы? Якая сёньня сытуацыя з правамі чалавека крымскіх татараў і ўкраінцаў на тэрыторыі анэксаванага Крыму?
А што так дапякло многіх жыхароў паўднёвага ўсходу Ўкраіны, каб яны захацелі адлучыцца ад астатняй Украіны?
Якім сёньня ёсьць маральны стан украінскага грамадзтва і якім яно выйдзе з гэтага канфлікту? Ці хопіць розуму і волі ў расейскіх і ўкраінскіх палітыкаў, каб спыніць гвалт і крывадушнасьць?
Якія ўрокі з украінскай трагедыі павінна вынесьці Беларусь? І ці застануцца назаўсёды на мапе сьвету ў сёньняшніх межах і Ўкраіна, і Беларусь?
У перадачы бяруць удзел сябра праўленьня Ўкраінскага Хэльсынскага зьвязу ў правах чалавека, сябра аргкамітэту Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека «Docudays UA» Ўладзімір Яворскі і беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст Андрэй Куціла. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.
Трансьляцыя на сайце Свабоды 24 красавіка а 13-й гадзіне