Падчас пасланьня да народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка ўспомніў асобу былога віцебскага чыноўніка Андрэя Герашчанкі. Не называючы прозьвішча расейскага актывіста, Лукашэнка выказаў зьдзіўленьне, што яго дагэтуль ня выкінулі зь Беларусі.
Андрэй Герашчанка, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Рускі дом», якога Аляксандар Лукашэнка ўчора (праўда, ня згадваючы прозьвішча) назваў дывэрсантам, лічыць, што «адбылася памылка» і прэзыдэнту падалі ня тую інфармацыю.
22 красавіка, выступаючы з пасланьнем Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу, кіраўнік краіны доўга запэўніваў, што расейцам і расейскамоўнаму насельніцтву ў Беларусі нічога не пагражае. Менавіта абаронай інтарэсаў расейскамоўнага насельніцтва Крэмль апраўдвае анэксію Крыму і прысутнасьць расейскіх войскаў на тэрыторыі ўсходняй Украіны.
Аляксандар Лукашэнка назваў «дывэрсантамі» тых, хто спрабуе сьцьвярджаць, што ў Беларусі прыцясьняюцца інтарэсы расейцаў і расейскай мовы. Лукашэнку нібыта вядомыя асобы, якія адказныя за такія выказваньні, і КДБ ужо атрымаў ад яго распараджэньне прымаць да іх адпаведныя меры.
Андрэй Герашчанка: «Для мяне было дзіўна пачуць, што ў нас ёсьць актывісты, якія зьвяртаюць увагу на дрэннае стаўленьне да расейскай мовы. Справа ня ў гэтым. Мы зьвярталі ўвагу на шэраг момантаў. Канкрэтна на тое, што няма расейскіх назваў у менскім мэтро, што яны адсутнічаюць у назвах вуліц і населеных пунктаў. І распрацоўваецца праграма пераводу расейскіх і беларускіх назваў адзін да аднаго, і гэта прыводзіць да мешаніны. Мы пра гэта казалі. Гэта тэхнічнае і дробнае пытаньне, якое не было правільна асэнсавана тымі, хто рыхтаваў інфармацыю для прэзыдэнта. Ён зрэагаваў больш жорстка і актыўна, чым гэта трэба было рабіць».
Па словах Андрэя Герашчанкі, прарасейскія арганізацыі не зьяўляюцца ў Беларусі «небясьпечнымі структурамі»
«Нічога вялікага яны зь сябе не ўяўляюць, займаюцца культуралягічнай працай. І тым больш не вядуць працы па скасаваньні сувэрэнітэту і ня могуць быць выкарыстаныя для таго, каб нейкія „зялёныя чалавечкі“ сюды прыехалі і так далей», — адказвае на нашы пытаньні Герашчанка на цудоўнай беларускай мове.
Андрэй Герашчанка — падпісант звароту да Ўладзімера Пуціна ад «расейскіх суайчыньнікаў у Беларусі», у якім вітаецца далучэньне Крыму да Расеі. Таксама «суайчыньнікі» просяць расейскага прэзыдэнта «прыняць самыя рашучыя меры па абароне (рускіх людзей ва Ўкраіне. — Рэд.) ад злачынных замахаў фашысцкай хунты».
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі быў удзельнікам ток-шоў «Пазыцыя» на Беларускім тэлебачаньні. Праграма была прысьвечаная крымскаму пытаньню і выйшла ў эфір на наступны дзень пасьля рэфэрэндуму ў Крыме, 17 сакавіка. У запісе бралі ўдзел і прадстаўнікі прарасейскіх рухаў. Для Аляксандра Класкоўскага іхная актыўнасьць у Беларусі стала нечаканасьцю:
«Да таго як я трапіў на гэтае ток-шоў, думаў, што збольшага ў Беларусі гэтыя арганізацыі прарасейскага-заходнерусісцкага кшталту зьніклі. Яны былі актыўныя ў 90-я гады, калі Лукашэнка распачаў „братнюю інтэграцыю“. Сам меў пэўныя мары пра крамлёўскі трон. Але потым здарыўся аблом, і яны зьніклі з далягляду — усе гэтыя „Славянскія набаты“, „Славянскія саборы“ і так далей.
А цяпер высьветлілася, што ўсе гэтыя людзі ёсьць. І калі, як сказаў учора Лукашэнка, „Расея стала ўставаць ва ўвесь свой гістарычны рост“, гэтыя людзі павылазілі і пачалі таксама вяшчаць па поўнай праграме.
Раней іх разважаньні кшталту „беларусы — этнаграфічная галіна рускага народу“ маглі выглядаць маргінальнай экзотыкай. Але сёньня, пасьля анэксіі Крыму, ужо робіцца дыскамфортна».
«Дзе гарантыя, — задаецца пытаньнем Класкоўскі, — што заўтра дзейнасьць гэтых арганізацыяў у Беларусі ня стане падмуркам для зьяўленьня „зялёных чалавечкаў“?»
Прэс-служба КДБ Беларусі на тэлефанаваньні сёньня не адказвае. Але прызнаньні Сяргея Касьцяна, старшыні славянскага камітэту, які паскардзіўся на ціск беларускіх уладаў, сьведчаць, што гэтае пытаньне не застаецца па-за ўвагай.