Судзьдзя Заводзкага суду Менску Анастасія Асіпчык прызнала актывіста «Альтэрнатывы» Ільлю Дабратвора вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі і асудзіла па кожным з гэтых артыкулаў на 7 сутак арышту. Праз частковае складваньне прысудаў сумарна Ільля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак.
У сваім камэнтары да прысуду Ільля Дабратвор зьвязаў асуджэньне з маючым адбыцца Чарнобыльскім шляхам.
Паводле Ільлі Дабратвора, у ізалятары на Акрэсьціна, дзе ён правёў ноч, шмат затрыманых, да таго ж значную іх колькасьць рыхтуюць для накіраваньня ў ЛПП нібыта на лячэньне ад алькагалізму. Людзі зьвязваюць гэта з будучым чэмпіянатам па хакеі.