Пасьля мяса і малака Расeя забракавала ўкраінскую бульбу

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду пры даглядзе партыі бульбы вагой 60 тонаў, які паступіў з Украіны, выявілі каранцінны шкодны арганізм. Пра гэта паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду.
«16 красавіка інспэктарамі адзьдзелу каранціннага фітасанітарнага кантролю Ўпраўленьня Рассельгаснагляду па горадзе Масква, Маскоўскай і Тульскай абласьцях на СЧЗ „Паўночная Зорка А&П“ пры даглядзе партыі бульбы харчовай ў колькасці 60 тонаў, якая паступіла з Украіны, быў знойдзены каранцінны шкодны арганізм — 6 жыцьцяздольных цыст залацістай бульбяной нематоды», — гаворыцца ў паведамленні.

Партыя заражанай бульбы вернута адпраўніку.

У канцы сакавіка Рассельгаснагляд заявіў, што занепакоены вынікамі лябараторных праверак тавараў шэрагу ўкраінскіх вытворцаў малочнай і мясной прадукцыі і папярэдзіў аб магчымасьці ўвядзеньня абмежаваньняў на экспарт іх прадуктаў у Расейскую Фэдэрацыю.