На грамадзкіх актывістаў з Ліды склалі пратаколы «за ўдзел у мітынгу бяз слоў», які нібыта адбыўся 25 сакавіка на гарадзкіх могілках. Суд над імі адбудзецца 24 красавіка.
Грамадзкія актывісты зь Ліды і Лідзкага раёна 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ушанавалі памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. На могілках яны запалілі зьнічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.
На могілках знаходзіліся людзі ў цывільным, якія перапісалі прозьвішчы ўдзельнікаў і ўжо 2 красавіка іх пачалі выклікаць у пастарунак. На Станіслава Судніка ўжо склалі пратакол.
«З абвінавачваньнямі я не пагадзіўся, паколькі ніякага мітынгу на могілках мы не праводзілі, не было нават выступаў, але ў пратаколе так і запісана, што мяне вінавацяць „за ўдзел у мітынгу бяз слоў“. Больш таго, напярэдадні я двойчы хадзіў у выканкам і атрымаў вусны дазвол на тое, каб 25 сакавіка на гарадзкіх могілках ўшанаваць памяць сябраў беларускіх партыяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. Да ўсяго нас было там толькі сем чалавек».
У той самы дзень з Ліды актывісты арганізавана паехалі ў Воранава, дзе ўшанавалі магілу генэрала Кіпрыяна Кандратовіча, які быў вайсковым міністрам БНР. Там за імі таксама сачылі людзі ў цывільным і фільмавалі іх дзеі на камэру.