Актывіста Максіма Вінярскага судзяць у Фрунзенскім судзе Менску нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі.
«Судзіць мяне судзьдзя Людміла Лапо, таму ўсё зразумела, чым гэта скончыцца», — паведаміў Максім Вінярскі ў судовым перапынку карэспандэнту Свабоды.
Грамадзкі актывіст Максім Вінярскі быў затрыманы аб 11 гадзіне на вуліцы пасьля наведваньня крамы «Карона». Паводле актывіста, яго затрымалі некалькі чалавек у цывільным і адразу пасадзілі ў аўтамабіль. «Там сказалі, што затрымалі нібыта ў сувязі з падазрэньнямі ва ўдзеле ў крадзяжы. Мяркую, насамрэч гэта зьвязана з Чарнобыльскім шляхам, каб ня ўдзельнічаў», — сказаў Максім Вінярскі.
Сёлета актывіста ўжо 8 разоў арыштоўвалі на суткі. Усяго Максім Вінярскі правеў на Акрэсьціна больш за месяц, у тым ліку сустракаў у ізалятары Новы год.