Вярнулася «Сула»
Your browser doesn’t support HTML5
Веснавое сьвята «Ваджэньне Сулы» вярнулася ў вёску Маркавічы Гомельскага раёну пасьля трыццацігадовага перапынку. Яго адрадзілі пэдагогі Маркавіцкай сярэдняй школы. Супраць «Сулы» выступаў цяпер толькі мясцовы праваслаўны сьвятар — ці ня гэтаксама, як кіраўнікі-камуністы ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя. Аднак сёлета «Сулу» зноў павялі па вясковых вуліцах.