Цэнтральны банк Расеі спыняе працу ўкраінскіх банкаў у Крыме

Цэнтральны банк Расеі спыняе працу падразьдзяленьняў чатырох украінскіх банкаў у Крыме — «Прыватбанка», «Усеўкраінскага акцыянернага банка», Банка «Кіеўская Русь» і «Імэксбанка».

«Рашэньне пра спыненьне дзейнасьці падразьдзяленьняў украінскіх банкаў прадыктавана выключна задачамі абароны інтарэсаў ўкладчыкаў і кліентаў, законныя правы якіх парушаныя, у тым ліку з прычыны фактычнай спыненьня працы падразьдзяленьняў гэтых банкаў у Рэспубліцы Крым і горадзе фэдэральнага значэньня Севастопалі, а таксама адсутнасьці пэрспектыў аднаўленьня імі дзейнасьці», — гаворыцца ў тлумачэньні Цэнтрабанку Расеі.


Між тым, расейская служба BBC паведамляе пра велізарныя чэргі ў нешматлікіх аддзяленьнях банкаў у Крыме, якія ўсё яшчэ працуюць.