Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн наведае Ўкраіну 21-22 красавіка. Ён абмяркуе сытуацыю, якая склалася на ўсходзе краіны, а таксама пазачарговыя выбары прэзыдэнта і пытаньні стабілізацыі эканомікі.
Падчас свайго візыту намесьнік кіраўніка амэрыканскай адміністрацыі сустрэнецца з «прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасьці».
Будуць разгледжаны пытаньні дэцэнтралізацыі, барацьба з карупцыяй, а таксама правядзеньне свабодных і сумленных прэзыдэнцкіх выбараў 25 траўня.
Разам з гэтым Байдэн, абмяркуе «апошнія падзеі на ўсходзе Ўкраіны». Таксама ён правядзе кансультацыі па ўмацаваньні энэргабясьпекі Ўкраіны ў бліжэйшай і доўгатэрміновай пэрспэктыве, перадае УНІАН.