Крымскія татары правядуць свой нацыянальны рэфэрэндум аб статусе Крыму, як толькі паўстануць прымальныя ўмовы і зьявяцца гарантыі яго правядзеньня.
Пра гэта заявіў адзін з лідэраў крымска-татарскага народа, народны дэпутат Ўкраіны Мустафа Джамілеў, перадае "Украінская праўда".
Паводле яго слоў скліканы 29 сакавіка зьезд крымска-татарскага народа не змог прыняць дакладнага рашэньня па гэтым пытаньні. Джамілеў адзначыў, што трэба час для таго, каб былі створаныя ўмовы для забесьпячэньня празрыстасьці рэфэрэндуму і прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.
"Цяпер, калі нікога ў Крым не пускаюць, мы гэтыя патрабаваньні ня зможам выканаць", - растлумачыў дэпутат .
Джамілеў падкрэсьліў, што крымскія татары не прымалі ўдзелу ў рэфэрэндуме аб статусе Крыму 16 сакавіка і яго правядзеньне ня можа лічыцца законным.