Як можна супрацьстаяць камэрцыйнай забудове Курапатаў? Ці магчымыя цяпер грамадзкія пратэсты, як у 2001 годзе падчас будаўніцтва кальцавой дарогі праз урочышча? Як пасьля анэксіі Крыму людзі ў Беларусі успрымаюць заяву «Калі ты гаворыць па-расейску, значыць ты ў акупацыйным войску і страляеш у свой народ?» Пра гэта ў размове з намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім.
Ганна Соўсь: Урочышча Курапаты чарговым разам у небясьпецы. Зь яго хочуць зрабіць парк і ўзаконіць забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол», зьменшаныя ахоўныя зоны Курапатаў. 17 красавіка адбылося грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага пляну забудовы Курапатаў, там прысутнічаў і прадстаўнік КХП БНФ... Я б хацела вас запытацца пра пазыцыю вашай партыі, пазыцыю людзей, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі?
Юрась Беленькі: Наша пазыцыя адназначная. Гэтага ня мусіць быць. І беларускае грамадзтва павінна зрабіць, каб гэтага не было. Трэба сказаць, што робіцца шмат. Мы ведалі пра гэтыя пляны, мы спрабавалі скіраваць усе свае высілкі на тое, каб гэтага не адбылося. Я маю на ўвазе на ўзроўні праектаваньня новых абрысаў ахоўных зонаў, прыняцьця рашэньняў аб дэталёвым пляне — гэтая праца вялася з рознымі людзьмі, у тым ліку з тым, хто прысутнічаў на грамадзкім абмеркаваньні ў Бараўлянах.
Гаворка тут мусіць ісьці пра іншае. Курапаты ёсьць матэрыяльным сьведчаньнем злачынстваў расейскага імпэрыялізму на тэрыторыі Беларусі. Можа, некаторыя людзі крытычна ставіліся да гэтай тэзы, што гэта палітыка, што генэратар гэтай палітыкі знаходзіцца ў Маскве. Сытуацыя ва Ўкраіне змусіць гэтых людзей перагледзець іх пазыцыю.
Мы бачым, аналізуем, і ня маем сумневу, што менавіта маскоўскія структуры робяць усё, каб зьнішчыць Курапаты. Гэта і будаўніцтва кальцавой дарогі, гэта і спроба такім чынам засунуць туды гэты Бульбаш-хол, потым зьменшыць пад яго ахоўныя зоны з заходняга боку, і цяпер захады, каб пачаць новае будаўніцтва з заходняга боку. Абсалютна відавочна, што гэта пакрокавая стратэгія. Паколькі наскокам не атрымалася раней зьнішчыць Курапаты, то спрабуюць цяпер іншым чынам.
Я мяркую, што ня ўдасца ім усё гэта зрабіць. Ведаеце, усё ж шмат што зьмянілася і ў нашым грамадзтве, і за яго межамі. Я думаю, што будуць уключаныя такія мэханізмы, якія ўсё ж не дазволяць гэтага. Можа, часткова яны нешта зробяць, але цалкам рэалізаваць гэта ў іх не атрымаецца.
Соўсь: Вядома пра шмат спробаў забудовы на тэрыторыі Курапатаў, у непасрэднай блізкасьці ля Курапатаў. Раней атрымлівалася спыніць будаўнічыя працы ля Курапатаў — у 2004 годзе. Ці магчыма грамадзтву, людзям, якім неабыякавыя Курапаты, штосьці зьмяніць, ці магчыма супрацьстаяць камэрцыйным інтарэсам і ня толькі ім?
Беленькі: Сапраўды, у 2004 годзе мы таксама задзейнічалі розныя мэханізмы, нават тыя, пра якія мы не гаворым, для таго, каб не адбылося будаўніцтва пасёлка «Сонечны» ля ўсходняга боку Курапатаў. Як пісалі тады тагачасныя забудоўшчыкі — экалягічна чыстая зона і побач лес. Гэтыя мэханізмы таксама будуць задзейнічаныя, яны зараз ужо задзейнічаныя.
Але грамадзтва, нашы людзі — гэта той чыньнік, які мусіць максымальна стаць на абарону Курапатаў. Усе легальныя, законныя мэханізмы добрыя, у тым ліку і звароты да структураў, і прысутнасьць і выказваньне актыўнай пазыцыі на такіх мерапрыемствах, як грамадзкае абмеркаваньне. Але гэта могуць быць і пратэстныя акцыі, калі раптам гэтыя бульдозэры, як у 2001 годзе, пойдуць на Курапаты ці на ахоўныя зоны. А гэта тое самае, што Курапаты. Гэта таксама помнік першай катэгорыі, гісторыка-культурная каштоўнасьць.
Я б хацеў зараз людзям сказаць. Цяпер як бы ціха, няма нічога на паверхні, але прыклад таго ж Бульбаш-хола паказаў, што яны пад выглядам аўтасэрвісу, як спачатку было абвешчана, зрабілі іншы аб’ект і потым заднім чыслом уключылі свае мэханізмы і ўзаконілі гэтае незаконнае будаўніцтва. Зараз гэтага не павінна быць. На гэтых этапах, пра якія мы казалі — узгадненьне, праектаваньне, абмеркаваньне — мусіць быць актыўная пазыцыя. І калі гэта ня дасьць выніку, то мусяць быць такія акцыі пратэсту, як у 2001 годзе. Ня можа наша нацыя пагадзіцца, каб, як слушна сказаў Нямковіч, каб хадзілі ў парку гулялі па магілах ахвяраў страшнага таталітарызму.
Соўсь: Плянавалася, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе да Курапатаў. Менскія ўлады павярнулі яго на традыцыйны Бангалор. Як вы мяркуеце, чаму? Не зьвязана са справай будаўніцтва Бульбаш-холу?
Беленькі: Ня думаю, што зьвязана. Пра гэта гаворыць мой досьвед кантакту з Гарвыканкамам. Прынамсі, нам таксама забаранілі мітынг у Кіеўскім сквэры, дзе мы плянавалі адзначыць гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прыдумалі нагоду, што там моладзь будзе нейкія забавы рабіць у гэты дзень. Гарвыканкам сам нічога не вырашае. Адпрацаваны мэханізм, схема — мусяць на Бангалор, значыць пойдуць на Бангалор. Чыноўнікі ад гэтай схемы ня могуць адступіцца. А тыя, што наверсе, тым больш.
Соўсь: Летась на Дзяды ў Курапатах вы сказалі, што той, хто гаворыць па-расейску, знаходзіцца ў акупацыйным войску і страляе ў свой народ. Гэтая заява выклікала тады вялікі розгалас. Цяпер, калі Расея анэксавала Крым, каб абараніць там расейскамоўных, ці па-новаму гэта заява ўспрымаецца людзьмі? Ці зьмянілася да яе стаўленьне?
Беленкі: Тое, што адбылося ў Крыму — гэта лякмусавая папера. Хіба ў расейскіх шавіністаў зьмянілася стаўленьне да незалежнай Украіны пасьля гэтых падзеяў? Хіба яны сказалі, які сорам, што Расея ўварвалася і забрала чужую тэрыторыю? Нічога падобнага. Мы бачылі адваротную рэакцыю, нейкае шаленства ў шавіністычных колах. Таксама і тут. Тыя, што чулі мой поўны выступ, а ня проста той кавалак, які вы працытавалі, тыя адразу мне выказалі вельмі сур’ёзную падтрымку і ўдзячнасьць. А ад тых, хто стаіць на прарасейскіх шавіністычных пазыцыях, патрабаваць зьмены іх пазыцыі проста несур’ёзна.
Соўсь: Ці, можа, выказалі салідарнасьць з вамі тыя, хто не выказваў яе раней?
Беленькі: Да мяне прыходзіла інфармацыя, што некаторыя людзі казалі, што на 100% пацьверджана тое, што казаў Беленькі, што ён меў рацыю. Але гэта кола людзей, якія стаяць на беларускіх пазыцыях, гэта нашы беларускія людзі. Ня мусіць быць ілюзіяў, што людзі зь іншай, прарасейскай, імпэрскай пазыцыяй зьменяць свае погляды. Гэта будзе памылковая тэза. Тыя, хто стаяць на праімпэрскіх, расейскіх пазыцыях — асобная тэма дасьледаваньня, асобная тэма так званай расейскай загадкавай душы, якую Захад ня можа ніяк разгадаць. Гэта зусім на іншым замешана. Тут крытэры праўды ня дзейнічаюць. Іншыя абсалютна крытэры. Можна сто разоў даказваць, што белае ёсьць белым, а яны будуць гаварыць, што белае ёсьць чорным, бо ў іх іншыя крытэры для ацэнкі рэчаіснасьці.
Ганна Соўсь: Урочышча Курапаты чарговым разам у небясьпецы. Зь яго хочуць зрабіць парк і ўзаконіць забаўляльны комплекс «Бульбаш-хол», зьменшаныя ахоўныя зоны Курапатаў. 17 красавіка адбылося грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага пляну забудовы Курапатаў, там прысутнічаў і прадстаўнік КХП БНФ... Я б хацела вас запытацца пра пазыцыю вашай партыі, пазыцыю людзей, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі?
Юрась Беленькі: Наша пазыцыя адназначная. Гэтага ня мусіць быць. І беларускае грамадзтва павінна зрабіць, каб гэтага не было. Трэба сказаць, што робіцца шмат. Мы ведалі пра гэтыя пляны, мы спрабавалі скіраваць усе свае высілкі на тое, каб гэтага не адбылося. Я маю на ўвазе на ўзроўні праектаваньня новых абрысаў ахоўных зонаў, прыняцьця рашэньняў аб дэталёвым пляне — гэтая праца вялася з рознымі людзьмі, у тым ліку з тым, хто прысутнічаў на грамадзкім абмеркаваньні ў Бараўлянах.
ня маем сумневу, што менавіта маскоўскія структуры робяць усё, каб зьнішчыць Курапаты
Мы бачым, аналізуем, і ня маем сумневу, што менавіта маскоўскія структуры робяць усё, каб зьнішчыць Курапаты. Гэта і будаўніцтва кальцавой дарогі, гэта і спроба такім чынам засунуць туды гэты Бульбаш-хол, потым зьменшыць пад яго ахоўныя зоны з заходняга боку, і цяпер захады, каб пачаць новае будаўніцтва з заходняга боку. Абсалютна відавочна, што гэта пакрокавая стратэгія. Паколькі наскокам не атрымалася раней зьнішчыць Курапаты, то спрабуюць цяпер іншым чынам.
Я мяркую, што ня ўдасца ім усё гэта зрабіць. Ведаеце, усё ж шмат што зьмянілася і ў нашым грамадзтве, і за яго межамі. Я думаю, што будуць уключаныя такія мэханізмы, якія ўсё ж не дазволяць гэтага. Можа, часткова яны нешта зробяць, але цалкам рэалізаваць гэта ў іх не атрымаецца.
Соўсь: Вядома пра шмат спробаў забудовы на тэрыторыі Курапатаў, у непасрэднай блізкасьці ля Курапатаў. Раней атрымлівалася спыніць будаўнічыя працы ля Курапатаў — у 2004 годзе. Ці магчыма грамадзтву, людзям, якім неабыякавыя Курапаты, штосьці зьмяніць, ці магчыма супрацьстаяць камэрцыйным інтарэсам і ня толькі ім?
Беленькі: Сапраўды, у 2004 годзе мы таксама задзейнічалі розныя мэханізмы, нават тыя, пра якія мы не гаворым, для таго, каб не адбылося будаўніцтва пасёлка «Сонечны» ля ўсходняга боку Курапатаў. Як пісалі тады тагачасныя забудоўшчыкі — экалягічна чыстая зона і побач лес. Гэтыя мэханізмы таксама будуць задзейнічаныя, яны зараз ужо задзейнічаныя.
Але грамадзтва, нашы людзі — гэта той чыньнік, які мусіць максымальна стаць на абарону Курапатаў. Усе легальныя, законныя мэханізмы добрыя, у тым ліку і звароты да структураў, і прысутнасьць і выказваньне актыўнай пазыцыі на такіх мерапрыемствах, як грамадзкае абмеркаваньне. Але гэта могуць быць і пратэстныя акцыі, калі раптам гэтыя бульдозэры, як у 2001 годзе, пойдуць на Курапаты ці на ахоўныя зоны. А гэта тое самае, што Курапаты. Гэта таксама помнік першай катэгорыі, гісторыка-культурная каштоўнасьць.
Я б хацеў зараз людзям сказаць. Цяпер як бы ціха, няма нічога на паверхні, але прыклад таго ж Бульбаш-хола паказаў, што яны пад выглядам аўтасэрвісу, як спачатку было абвешчана, зрабілі іншы аб’ект і потым заднім чыслом уключылі свае мэханізмы і ўзаконілі гэтае незаконнае будаўніцтва. Зараз гэтага не павінна быць. На гэтых этапах, пра якія мы казалі — узгадненьне, праектаваньне, абмеркаваньне — мусіць быць актыўная пазыцыя. І калі гэта ня дасьць выніку, то мусяць быць такія акцыі пратэсту, як у 2001 годзе. Ня можа наша нацыя пагадзіцца, каб, як слушна сказаў Нямковіч, каб хадзілі ў парку гулялі па магілах ахвяраў страшнага таталітарызму.
Соўсь: Плянавалася, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе да Курапатаў. Менскія ўлады павярнулі яго на традыцыйны Бангалор. Як вы мяркуеце, чаму? Не зьвязана са справай будаўніцтва Бульбаш-холу?
Беленькі: Ня думаю, што зьвязана. Пра гэта гаворыць мой досьвед кантакту з Гарвыканкамам. Прынамсі, нам таксама забаранілі мітынг у Кіеўскім сквэры, дзе мы плянавалі адзначыць гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прыдумалі нагоду, што там моладзь будзе нейкія забавы рабіць у гэты дзень. Гарвыканкам сам нічога не вырашае. Адпрацаваны мэханізм, схема — мусяць на Бангалор, значыць пойдуць на Бангалор. Чыноўнікі ад гэтай схемы ня могуць адступіцца. А тыя, што наверсе, тым больш.
Соўсь: Летась на Дзяды ў Курапатах вы сказалі, што той, хто гаворыць па-расейску, знаходзіцца ў акупацыйным войску і страляе ў свой народ. Гэтая заява выклікала тады вялікі розгалас. Цяпер, калі Расея анэксавала Крым, каб абараніць там расейскамоўных, ці па-новаму гэта заява ўспрымаецца людзьмі? Ці зьмянілася да яе стаўленьне?
людзі казалі, што на 100% пацьверджана тое, што казаў Беленькі