Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
1993 год. Амэрыканскі кангрэс і прэзыдэнт Біл Клінтан праводзяць скарачэньне дэфіцыту фэдэральнага бюджэту. Гэты крок мае непасрэдны ўплыў на дзейнасьць Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Пасьля 40 гадоў існаваньня зачыняецца вугорская рэдакцыя — Камітэт міжнароднага радыёвяшчаньня ЗША вырашыў, што сытуацыя ў Вугоршчыне дастаткова стабільная, і асобных інфармацыйных намаганьняў у гэтым кірунку больш не патрабуецца. Значныя скарачэньні зазналі чэская і польская рэдакцыі. Праіснаваўшы 8 гадоў, у 1993 годзе зьнікла з эфіру афганская служба, і гэты крок быў бадай што заўчасным — яшчэ праз 8 гадоў яе давядзецца адчыніць зноў. Зачынілася ў гэтым годзе і Нью-Ёркскае бюро Радыё Свабода. Нагадаю, што беларускі аддзел Нью-Ёркскага бюро перажыў свае зорныя часіны ў 60-70-х гадох, калі там у розныя часы сярод іншага працавалі Антон Адамовіч, Ян Запруднік, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Натальля Арсеньнева.
У 1993 годзе беларуская рэдакцыя рыхтавала адну арыгінальную гадзіну эфіру, якая ўпершыню выходзіла ў эфір а 5-ай гадзіне ўвечары і паўтаралася а 8-ай і а 10-тай гадзіне, а таксама наступнай раніцай. Штораз болей матэрыялаў дасылалася зь Менску, яны гучалі ў штодзённай сталай рубрыцы «Весткі зь беларускіх гарадоў і вёсак».
Сярод іншых сталых перадачаў беларускай Свабоды ў 1993 годзе — «Анталёгія беларускай эміграцыйнай паэзіі» Алеся Васілеўскага, «Мова ў жыцьці краіны» Сержука Сокалава-Воюша, «Дыялёг. Агляд пошты» Асі Ігнацёнак, рэлігійныя гутаркі Кастуся Бандарука, нататкі «Чалавек і грамадзтва» Сакрата Яновіча, «Вандроўкі па Вільні» Лявона Луцкевіча. З гістарычнымі перадачамі выступалі Паўла Урбан і Мікола Іваноў, матэрыялы пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі рыхтаваў Вітаўт Кіпель.
***
На пачатку 90-х гадоў мюнхенскую каманду беларускай Свабоды папоўнілі некалькі новых супрацоўнікаў — зь Менску прыехаў Аляксандар Лукашук, з Уроцлаву Мікола Іваноў, з Чыкага Кастусь Бандарук, зь Нью-Ёрку — Багдан Андрусішын — беларускі журналіст і сьпявак вядомы шмат каму з нашых слухачоў пад імем Данчык.
Сёньня Данчык — а на нашых хвалях ён выступаў пад псэўданімам Максім Лукашэвіч — госьць нашай перадачы. Данчык распавядае пра тое, як лёс прывёў яго ў беларускую рэдакцыю Радыё Свабода...
«12 лютага 2004 году была мая 12-я гадавіна на радыё, і я якраз гэта ўспамінаў. Гэта пачалося са званка Янкі Запрудніка. Ён мне пазваніў — мы тады былі суседзі па працы, бо я працаваў шэфам аддзелу кадраў у камэрцыйнай фірме на рагу 51-й і Брадвэю, а нью-ёркаўская сядзіба радыё тады была на рагу 57-й і Брадвэю. І раптам Запруднік мне пазваніў і запрасіў на абед. Я кажу, ну добра, гадзіну маю. Ён прыйшоў з Адамам Акулічам і зрабіў мне такую прапанову, якая мне проста перавярнула цэлы сьвет, бо я ніколі аб гэтым ня думаў, вельмі шчасьліва працаваў там, дзе працаваў і ніколі ня думаў мяняць працу. Але была такая справа, што Янка сыходзіў на пэнсію і звальнялася месца. Прапанова была, што я проста пераеду шэсьць кварталаў уверх на 57-ую з 51-ай вуліцы — дык я думаў, што гэта ня так страшна. Я паглядзеў, што там мне ўсё ж такі ня вельмі падабалася, было нуднавата, у нью-ёркскай сядзібе было так ціха, мала людзей. І я думаў, што ўсё ж такі заўсёды, якая б ні была праца, калі ты заняты, заангажаваны ў працы, дык час ляціць хутчэй, і я ўсё ж такі думаў, што гэта ня будзе для мяне вельмі цікава. Аднак каб наогул дастаць гэтую працу, трэба было ехаць у Мюнхэн на інтэрвію. Я сабе падумаў — чаму мне не пракатацца ў Мюнхэн? Паехаў туды, і мне там якраз вельмі спадабалася, бо там вельмі шмат людзей было, неяк больш адчувальна было, што гэта журналістычная ўстанова, і я думаў, што будзе цікава. Так і здарылася, што яны ўрэшце не хацелі, каб я працаваў у Нью-Ёрку, а каб застаўся ў Мюнхэне. Тады трэба было вырашаць, бо гэта вельмі вялікая зьмена, было вельмі неспадзявана, я вельмі любіў Нью-Ёрк, і ясна — сям’я, сябры, цэлае жыцьцё ў Нью-Ёрку — я ніколі ня думаў, што апынуся ў Эўропе. Хоць незадоўга перад гэтым я хадзіў да варажбіткі, і яна мне сказала, што будучыня мая ў Эўропе. Так і здарылася. І тады я празь некалькі месяцаў — гэта было недзе ў верасьні 1991 году — зь лютага 1992-га я прыехаў у Мюнхэн. І быў вельмі і вельмі незадаволены!»
Да гутаркі з Данчыкам мы вернемся крыху пазьней, а зараз — аўтэнтычны эфір 1993 году. Гучыць верш Натальлі Арсеньневай «Імкнуць дні» у выкананьні аўтаркі...
***
Палітыка
Прэзыдэнтам Чэхіі абіраецца Вацлаў Гавэл. — Уваходзіць у дзеяньне Маастрыхцкая дамова — утвараецца Эўрапейскі зьвяз. — Дасягнутае ізраільска-палестынскае пагадненьне. — Расейскі прэзыдэнт Ельцын здушыў паўстаньне ў расейскім парлямэнце. — Расея аднаўляе двухгаловага арла ў якасьці дзяржаўнага герба. -Кітай парушыў мараторый на ядзерныя выпрабаваньні.
Навука i тэхналёгія
Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона абвяшчае пра пасьпяховую спробу клянаваньня эмбрыёна чалавека. — У Прынстанскім унівэрсытэце ажыцьцяўляецца наймагутнейшая ў сьвеце рэакцыя расшчапленьня атама сілаю 3 мільёўны ватаў.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная амэрыканскай пісьменьніцы Тоні Морысан.
У 1993 годзе паміраюць пісьменьнікі Энтані Бэрджэс і Ўільям Гоўлдынг, рэжысэр Фэдэрыка Фэліні, музыкі Фрэнк Запа і Дызі Гілеспім акторка Одры Гэпбэрн, танцор Рудольф Нурыеў.
Песьня году: Ace Of Base / The Sign.
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. З роднага Нью-Ёрку Данчык прыехаў у Мюнхэн...
«Адразу, як я толькі прыехаў, думаў — зь Нью-Ёрку, гораду, які ніколі ня сьпіць, прыехаў у горад, які, мне здавалася, заўсёды сьпіць. Яшчэ такое надвор’е было — зіма, прывезьлі мяне на вуліцу, дзе была кватэра, глухая, ніводнага чалавека не відаць — і я сабе падумаў: не... Па-першае, чаму мяне ўзялі? Таму што я ўсё ж такі журналістыку скончыў і меў мовы — украінскую, беларускую, крыху расейскую — так што я надаваўся на гэтую працу. Але ніхто тады не хацеў з Амэрыкі ехаць у Эўропу. Наогул не было кандыдатаў, усе рукамі і нагамі адбіваліся — ну дык знайшлі мяне. І я сабе падумаў — ОК, чаму мне не паспрабаваць? Добра, паеду на шэсьць месяцаў, і калі будзе нядобра, дык ад’еду. Але ясна, што калі ўжо пабыў шэсьць месяцаў, тады кажаш сабе: ну, яшчэ шэсьць месяцаў... і такім чынам цяпер ужо адсьвяткаваў дванаццаць гадоў. Я быў у Мюнхэне можа два ці тры разы да гэтага, і мне вельмі падабалася там. Але заўсёды кажуць — it’s a nice place to visit, but you wouldn’t live there — добра прыехаць зь візытам, але не хацеў бы там жыць. Мне ўсё ж такі не спадабалася ў Мюнхене. Ясна, што вельмі прыгожая краіна, і навакольле, і гэтыя горы, і Альпы, але мне проста лад жыцьця не спадабаўся. Мне не спадабалася тое, што няма сэрвісу, нідзе ў крамах табе не пакуюць. Я быў зьдзіўлены, я стаю ў супэрмаркеце і чакаю — няма ветлівасьці, той, што ёсьць у амэрыканцаў. Або крамы зачыняліся: ты працуеш да 5-й ці 6-й, і калі ў цябе няма жонкі ці служанкі, дык ты ня ведаеш што рабіць. Вуліцу праходжу: няма ніводнай машыны, пераходжу на чырвонае — колькі разоў мяне спынялі, раптам вылазяць міліцыянты — Halt! Дык мяне проста сьмех браў. Сьмех і плач, бо мне здавалася, што я прыехаў у нейкі Савецкі Саюз! Я памятаю, як мне бацькі казалі, як я выяжджаў у Эўропу: ня думай, што немцы такія, як амэрыканцы. Я думаў: пра што яны гавораць? Гэта ж Заходняя Эўропа!»
А зараз — зноў наш архіў. Паслухайце фрагмэнт хронікі падзеяў у Маскве на пачатку кастрычніка 1993 году...
***
• Вярхоўны Савет прымае закон аб прыватызацыі.
• Рэспубліка Беларусь далучылася да міжнароднай дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі.
• У Менску шырока адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 75-тай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі.
• У Менску прайшоў Першы зьезд беларусаў сьвету.
• Беларусь наведвае прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.
• Выводзяцца з ужытку савецкія рублі, саступіўшы месца беларускім грашовым знакам, называным у народзе «зайчыкамі».
***
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — Багдан Андрусішын, Данчык, які працуе ў беларускай рэдакцыі нашага радыё ад 1992 году. Сёньня мы ўжо чулі Данчыкавы ўражаньні ад Мюнхэну, а зараз пра тое, як Данчыку жылося і працавалася ў Празе...
«Прага якраз... я таксама думаў, як мы ўжо ў Мюнхэне былі — прывык, усё, і тады кажуць: едзем у Прагу. Я думаў: як гэта Прага? Такія зьмены. АЛе я пабачыў, што ў Празе дзесяць гадоў пасьля заняпаду камунізму куды лягчэй амэрыканцу было жыць, чым у Мюнхэне. Думаю, што ў Мюнхэне гэтыя сацыялістычныя рэчы, эканоміка, social welfare state — мне ўсё гэта было так дзіўна і непрыемна і нязручна. А ў Чэхіі — ці людзі іншыя, бліжэйшы народ да беларусаў. Мне і чэхі падабаюцца больш, і стыль жыцьця, і горад цудоўны на рэдкасьць у сьвеце. А што да працы, дык адразу было вельмі цяжка. Я таксама вагаўся — ці ехаць у Эўропу і на радыё наогул, бо баяўся, што я там магу застраць і я тады буду зусім адлучаны ад амэрыканцаў, ад маёй краіны, ад усяго, што я ведаю. Так фактычна і здарылася, але ясна, што для мяне гэтая праца была цікавая — куды больш цікавая прапанова працаваць на беларускім радыё, чымсьці ў кадравым аддзеле ў фінансавай фірме. Гэта безумоўна. Праца спачатку была цяжкая, бо ў мяне была „штодзённая“ беларуская мова, нават тут перакладаць з ангельскай ці што, розныя тэрміны — гэта ня так усё было лёгка. І на машынцы я вельмі хутка пісаў, але толькі лацінскім шрыфтам. Я памятаю, першы месяц я проста кожны дзень пасьля працы сядзеў і вывучаў, як усімі пальцамі пісаць на беларускай машынцы. Такія былі проста элемэнтарныя рэчы, якія трэба было падганяць. Але сама праца цікавіла мяне, і цяпер, як я гляджу на гэтыя гады ў Мюнхэне і параўноўваю — якая тады была праца там, якая ў нас праграма была там і якая яна сёньня ў сэнсе проста аб’ёму працы і тое, што мы маем цяпер бюро, і поўна карэспандэнтаў, і якія поступы ў тэхналёгіі, інтэрнэт, сайт — Мюнхэн восем гадоў таму назад гэта было XIV стагодзьдзе ў параўнаньні зь Беларускай службай Радыё Свабода, якой яна ёсьць сёньня».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце фрагмэнт перадачы Лявона Луцкевіча «Вандроўкі па Вільні»:
У 1993 годзе беларуская рэдакцыя рыхтавала адну арыгінальную гадзіну эфіру, якая ўпершыню выходзіла ў эфір а 5-ай гадзіне ўвечары і паўтаралася а 8-ай і а 10-тай гадзіне, а таксама наступнай раніцай. Штораз болей матэрыялаў дасылалася зь Менску, яны гучалі ў штодзённай сталай рубрыцы «Весткі зь беларускіх гарадоў і вёсак».
Сярод іншых сталых перадачаў беларускай Свабоды ў 1993 годзе — «Анталёгія беларускай эміграцыйнай паэзіі» Алеся Васілеўскага, «Мова ў жыцьці краіны» Сержука Сокалава-Воюша, «Дыялёг. Агляд пошты» Асі Ігнацёнак, рэлігійныя гутаркі Кастуся Бандарука, нататкі «Чалавек і грамадзтва» Сакрата Яновіча, «Вандроўкі па Вільні» Лявона Луцкевіча. З гістарычнымі перадачамі выступалі Паўла Урбан і Мікола Іваноў, матэрыялы пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі рыхтаваў Вітаўт Кіпель.
***
На пачатку 90-х гадоў мюнхенскую каманду беларускай Свабоды папоўнілі некалькі новых супрацоўнікаў — зь Менску прыехаў Аляксандар Лукашук, з Уроцлаву Мікола Іваноў, з Чыкага Кастусь Бандарук, зь Нью-Ёрку — Багдан Андрусішын — беларускі журналіст і сьпявак вядомы шмат каму з нашых слухачоў пад імем Данчык.
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня Данчык — а на нашых хвалях ён выступаў пад псэўданімам Максім Лукашэвіч — госьць нашай перадачы. Данчык распавядае пра тое, як лёс прывёў яго ў беларускую рэдакцыю Радыё Свабода...
Да гутаркі з Данчыкам мы вернемся крыху пазьней, а зараз — аўтэнтычны эфір 1993 году. Гучыць верш Натальлі Арсеньневай «Імкнуць дні» у выкананьні аўтаркі...
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 1993 у сьвеце
Палітыка
Прэзыдэнтам Чэхіі абіраецца Вацлаў Гавэл. — Уваходзіць у дзеяньне Маастрыхцкая дамова — утвараецца Эўрапейскі зьвяз. — Дасягнутае ізраільска-палестынскае пагадненьне. — Расейскі прэзыдэнт Ельцын здушыў паўстаньне ў расейскім парлямэнце. — Расея аднаўляе двухгаловага арла ў якасьці дзяржаўнага герба. -Кітай парушыў мараторый на ядзерныя выпрабаваньні.
Навука i тэхналёгія
Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона абвяшчае пра пасьпяховую спробу клянаваньня эмбрыёна чалавека. — У Прынстанскім унівэрсытэце ажыцьцяўляецца наймагутнейшая ў сьвеце рэакцыя расшчапленьня атама сілаю 3 мільёўны ватаў.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная амэрыканскай пісьменьніцы Тоні Морысан.
У 1993 годзе паміраюць пісьменьнікі Энтані Бэрджэс і Ўільям Гоўлдынг, рэжысэр Фэдэрыка Фэліні, музыкі Фрэнк Запа і Дызі Гілеспім акторка Одры Гэпбэрн, танцор Рудольф Нурыеў.
Песьня году: Ace Of Base / The Sign.
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. З роднага Нью-Ёрку Данчык прыехаў у Мюнхэн...
«Адразу, як я толькі прыехаў, думаў — зь Нью-Ёрку, гораду, які ніколі ня сьпіць, прыехаў у горад, які, мне здавалася, заўсёды сьпіць. Яшчэ такое надвор’е было — зіма, прывезьлі мяне на вуліцу, дзе была кватэра, глухая, ніводнага чалавека не відаць — і я сабе падумаў: не... Па-першае, чаму мяне ўзялі? Таму што я ўсё ж такі журналістыку скончыў і меў мовы — украінскую, беларускую, крыху расейскую — так што я надаваўся на гэтую працу. Але ніхто тады не хацеў з Амэрыкі ехаць у Эўропу. Наогул не было кандыдатаў, усе рукамі і нагамі адбіваліся — ну дык знайшлі мяне. І я сабе падумаў — ОК, чаму мне не паспрабаваць? Добра, паеду на шэсьць месяцаў, і калі будзе нядобра, дык ад’еду. Але ясна, што калі ўжо пабыў шэсьць месяцаў, тады кажаш сабе: ну, яшчэ шэсьць месяцаў... і такім чынам цяпер ужо адсьвяткаваў дванаццаць гадоў. Я быў у Мюнхэне можа два ці тры разы да гэтага, і мне вельмі падабалася там. Але заўсёды кажуць — it’s a nice place to visit, but you wouldn’t live there — добра прыехаць зь візытам, але не хацеў бы там жыць. Мне ўсё ж такі не спадабалася ў Мюнхене. Ясна, што вельмі прыгожая краіна, і навакольле, і гэтыя горы, і Альпы, але мне проста лад жыцьця не спадабаўся. Мне не спадабалася тое, што няма сэрвісу, нідзе ў крамах табе не пакуюць. Я быў зьдзіўлены, я стаю ў супэрмаркеце і чакаю — няма ветлівасьці, той, што ёсьць у амэрыканцаў. Або крамы зачыняліся: ты працуеш да 5-й ці 6-й, і калі ў цябе няма жонкі ці служанкі, дык ты ня ведаеш што рабіць. Вуліцу праходжу: няма ніводнай машыны, пераходжу на чырвонае — колькі разоў мяне спынялі, раптам вылазяць міліцыянты — Halt! Дык мяне проста сьмех браў. Сьмех і плач, бо мне здавалася, што я прыехаў у нейкі Савецкі Саюз! Я памятаю, як мне бацькі казалі, як я выяжджаў у Эўропу: ня думай, што немцы такія, як амэрыканцы. Я думаў: пра што яны гавораць? Гэта ж Заходняя Эўропа!»
А зараз — зноў наш архіў. Паслухайце фрагмэнт хронікі падзеяў у Маскве на пачатку кастрычніка 1993 году...
Your browser doesn’t support HTML5
***
1993 ГОД У БЕЛАРУСІ