Ён аздабляў кнігі Ларысы Геніюш і Ўладзімера Караткевіча, шэсць гадоў узначальваў Саюз мастакоў Беларусі. Савецкай уладай быў звольнены з працы за «нелюбоў да Суворава».
Госьцем перадачы — мастак Уладзімер Басалыга.
— Спадар Уладзімір, кажуць, паэт павінен быць грамадзянінам. А мастак — павінен?
— Калі гэта сапраўдны мастак, — павінен. Ён абавязкова прыйдзе да гэтага. Бо нельга любіць радзіму на сваіх малюнках і не любіць у душы. Памятаю, у пасьляваенныя гады мама перад школай вадзіла мяне і брата да прычасьця ў царкву. А каля царквы я пабачыў шмат помнікаў з дрэва з абсечанымі галінамі. Мама растлумачыла, што гэта. І для мяне было адкрыцьцём, што пад кожным крыжом — памерлы чалавек. І тая размова не прайшла для мяне незаўважна. Калі я стаў дарослым і з мамай наведваў на Радаўніцу клады ў Кухтах на Случчыне, то гэтая думка хоць і не адразу акрэсьлілася, але ўвесь час са мною была. Вось мае продкі жылі да мяне, а цяпер яны ўсе тут ляжаць. Я ж іх памятаю, я ж іх працягваю любіць. А што яны зрабілі, які сьлед пакінулі? Скажам, мой дзед быў бондарам. І ён рабіў прыгожыя рэчы. У яго было правіла: кожная патрэбная ў гаспадарцы рэч павінна быць яшчэ і прыгожай вонкава. Вось адкуль паходзіць мая грамадзянскасьць.
— Вы прыгадалі клады на Случчыне, а я гляджу ў ваша акно і бачу Вайсковыя могілкі. Такі пэйзаж настрою вам не псуе?
— Калі мы рабілі кватэрны абмен, гэтая кватэра нам з жонкай вельмі спадабалася. І калі вёўся гандаль, я хацеў з-за гэтага, як вы кажаце, пэйзажу, трохі зьбіць цану. А былая гаспадыня адчыніла дзьверы, і мы выйшлі на балкон. Яна ведала, што я мастак. «Уладзімер Самойлавіч, — кажа, — а чаго вы так баіцеся? Сядзеце на балконе з бакалам віна, глянеце на гэтыя дрэвы, на гэтую прыгажосьць. А можа быць, зможаце сустрэцца з душамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, яны ж тут лятаюць. На гэтых могілках Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Усевалад Ігнатоўскі пахаваныя. Вы ж мецьмеце магчымасьць павітацца зь іхнымі душамі, пагаварыць зь імі». І я падумаў — яна мае рацыю. Так што ніякага дыскамфорту ў мяне ад такога суседзтва няма.
— Вы аздаблялі кнігі цікавых аўтараў. У тым ліку паэтычныя зборнікі «Невадам зь Нёмана» Ларысы Геніюш і «Мая Іліяда» Ўладзімера Караткевіча. Аўтары былі задаволеныя?
— Калі я ўпершыню прачытаў кнігу «Невадам зь Нёмана», яна мяне зачапіла за жывое, нават болей — яна мяне скаланула. І я пастараўся зрабіць ад душы. І Ларысе Антонаўне спадабалася. Аднойчы зь сябрамі мы езьдзілі да яе ў Зэльву — Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі. Калі мы зайшлі ў хату, яна адразу запыталася, ці ёсьць Басалыга. Потым абняла мяне і сказала: вялікі дзякуй за кнігу. Я спытаўся: а што вам спадабалася? «Кветкі і ўзоры, якія ў нас на дыванах жанчыны ткалі. І вось з гэтымі кветкамі вы прыйшлі да маіх вершаў». Што да Караткевіча... Мы тады (гэта быў 1968 год) з братам былі яшчэ маладымі хлопцамі і ня ведалі, хто такі Караткевіч. Пачалі чытаць — Божа ты мой, Божа! Якая магутная паэзія! І мы вырашылі зрабіць нешта адметнае. Зрабілі. Памятаю, рэдактар спалохаўся і сказаў: «Ідзіце да Караткевіча. Калі ён дасьць згоду, то выдавецтва прыме вашу працу». І мы пайшлі да пісьменьніка дахаты. У яго былі госьці. Калі ўсе разышліся, ён пакінуў нас дваіх і пачаў глядзець тое, што мы прапанавалі. Доўга ён узіраўся ў нашыя творы. І незразумела адразу было — прымае ці не. Ён потым мне прызнаўся (мы пасьля пасябравалі), што тады ня ўсё яму спадабалася, але ён не хацеў падсякаць маладых хлопцаў на ўзьлёце. І ён даў згоду. Так што як на духу прызнаюся — фанфараў асаблівых не было.
— У вашай біяграфіі ёсьць даволі працяглы пэрыяд беспрацоўя. За што вы былі звольненыя з пасады галоўнага мастака Беларускага мастацкага фонду?
— Так, гадоў сем я быў бяз працы, пачынаючы з 1980-га. А што адбылося? У Саюзе мастакоў Беларусі раней ніколі не гучала беларуская мова. А тут —
пачала гучаць. Дзякуючы найперш Лявону Баразьне, Яўгену Куліку, Аляксею Марачкіну, Міколу Купаву, і я далучыўся да гэтай плыні. Пачаўшы гаварыць, пачалі і працы падпісваць на мове. Сталі цікавіцца гісторыяй. Зладзілі выставы, прысьвечаныя Цётцы, Міколу Гусоўскаму, Максіму Багдановічу, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. З гэтага ўсё і пачалося — за нас узяўся КДБ. Мяне схапілі на Сувораве. Я быў галоўным мастаком Мастацкага фонду. Нам падпарадкоўваліся прадпрыемствы, адкуль паступалі дзяржаўныя заказы. І вось Кобрынскі музэй прыслаў заказ на тэму «Сувораў у Беларусі». Мастак Белановіч прынёс эскіз — Сувораў з шабляй ляціць на кані, сьцягі разьвяваюцца... Я не стрымаўся: «Што ты паказваеш? Сувораў атрымаў на Кобрыншчыне маёнтак ад царыцы, ён паўстаньне задушыў». І ўсё. Тут жа нехта напісаў куды трэба, што я супраць Суворава. Пісалі ня толькі на мяне — на Куліка, на Купаву. Шукалі ядро — хто кіруе. А адказную пасаду з усіх толькі я меў. А службам жа трэба вынікі. Нацыяналізм яны прыпісаць мне не маглі — ня тая сытуацыя ў Беларусі была. То напісалі: «Неправильное понимание путей развития белорусского национального искусства». І — звольнілі.
— Відаць, такое «няправільнае разуменьне» і ў цяперашніх мастакоў. Не чуваць іх, не відаць па БТ.
— А мастакі ж былі і ёсьць. Напрыклад, Віталь Канстанцінавіч Цьвірка — унікальны мастак. А вы дзе-небудзь у нашай прэсе чыталі, што гэта геніяльны жывапісец?
— Пра Цьвірку не чытаў. А вось «генія сучаснасьці» Нікаса Сафронава БТ амаль штодня рэклямуе. Як вы да яго ставіцеся?
— Пра Сафронава я нават гаварыць не хачу. Якое там мастацтва, я ведаю, як гэта робіцца. Там не адзін Сафронаў, там і Шылаў, і Цэрэтэлі. Я думаю, што і ў Маскве Пуцін пабяжыць на іхныя выставы, а за ім астатнія. Быў я на адной такой выставе — яшчэ пры Хрушчове. Я яшчэ быў маладым. І праходзіла ў Маскве тая знакамітая выстава, дзе Хрушчоў граміў авангардыстаў. Я бачыў, як хадзіла за ім сьвіта — Брэжнеў, Фурцава, Мікаян, Суслаў. І як Хрушчоў крычаў: «А это что за ерунда?!». Тое самае стаўленьне ўлады да мастацтва датрывала і да сёньняшняга дня.
— Я бачыў некалькі групавых партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, напісаных беларускімі мастакамі. Але ніколі ня бачыў яго на мастацкай выставе...
— Гэта найперш гаворыць пра яго самога. Я памятаю, як некалькі разоў да нас на выставы прыходзіў Машэраў. Разы два, ня больш. І ўсё. Гэта ня столькі нашая праблема. Гэта праблема ў першую чаргу кіраўніка краіны, каторы не аддае належнага творцам. Калі кіраўнік краіны знаходзіць час хадзіць на конкурсы прыгажосьці і выбіраць прыгажуняў, але ня мае часу пабываць на мастацкай выставе, то гэта найперш ягоная бяда.
— А калі вы кіравалі Саюзам мастакоў (2001–2007), вы неяк спрабавалі зьмяніць сытуацыю?
— Я баяўся, каб горш не было. Бо магло быць і горш. Я не напружваў уладу, стараўся зьберагчы саюз, каб ён застаўся цэлым і стаяў на сваіх нагах. Паўтаруся, магло быць горш. Вось забрала дзяржава ў нас 13 майстэрняў. Мы іх будавалі на свае грошы, а іх — забралі. Ніякім чынам я ня змог нікому даказаць, у тым ліку і Аляксандру Лукашэнку, што тыя майстэрні нашы, і трэба нам іх вярнуць. Ніхто мяне не паслухаў.
— Вы родам са Случчыны, якая часта прысутнічае на вашых графічных аркушах. Як вы ставіцеся да дзяржаўнага праекту «Слуцкія паясы»? Гэтыя паясы можна вырабляць на канвэеры?
— Бачыў я той канвэер у Слуцку. Таннай рабочай сілы ў нас ужо няма. Калі
цалкам аднавіць тую старадаўнюю тэхналёгію, кожны пояс будзе каштаваць тысячаў сто даляраў, а мо і болей. Нават пояс, выраблены на электронных кроснах, па чутках, каштуе сем тысячаў даляраў. Гэта вельмі складаная машына. Трэба ж каб яна акупілася. Да таго ж ты яе не падгоніш, гэта ж ня конь. Але ніякая машына чалавека ў такой далікатнай справе не заменіць. Чалавек зробіць хай сабе ня нітачка ў нітачку, але — жывей. Ці будуць мець тыя паясы попыт? Ня ведаю. Як на маю думку, толькі ў якасьці шыкоўных падарункаў на самым высокім узроўні. Калі б Лукашэнка паехаў да рымскага Папы пазьней, то мог бы падараваць яму слуцкі пояс, а не буквар. І за пояс яму сорамна не было б.
— Ці сочыце вы за падзеямі ва Ўкраіне? Ці магчымы падобны сцэнар у Беларусі?
— Ня дай Божа! Таму што праўды тады не даб’есься. Тут будзе праўда, якую прывязуць на танках і самалётах расейскіх. Яна ня будзе для нас праўдай. І такой праўды мы ўжо наглядзеліся. Як Вільню далучалі да Літвы, як Прыбалтыку далучалі да Савецкага Саюзу, а Беласточчыну адлучалі ад Беларусі... У нас якая сытуацыя склалася? Калі цябе на вуліцы пачне рабаваць бомж, то немагчыма даць яму ў лыч — ён жа расейскамоўны. Лямант будзе: «Расейскамоўнага б’юць!». Сёньня большая частка Беларусі расейскамоўная. І што гэта за прынцып у палітыцы — ратуй расейскамоўных? Гэта тупік. Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, — жудасна. Безумоўна, у гэтым вінаватая Расея. І вось глядзіце — чаго яна сядзіць у Калінінградзе, у Прыднястроўі? Чаму яна там засталася? Яна там засталася на ўсякі выпадак. І ва Ўкраіне гэты выпадак надарыўся. Гэта гадка. Я перастаў ужо глядзець тэлевізар, так балюча адгукаецца ў маім сэрцы лёс гэтай краіны.
— Спадар Уладзімір, кажуць, паэт павінен быць грамадзянінам. А мастак — павінен?
— Калі гэта сапраўдны мастак, — павінен. Ён абавязкова прыйдзе да гэтага. Бо нельга любіць радзіму на сваіх малюнках і не любіць у душы. Памятаю, у пасьляваенныя гады мама перад школай вадзіла мяне і брата да прычасьця ў царкву. А каля царквы я пабачыў шмат помнікаў з дрэва з абсечанымі галінамі. Мама растлумачыла, што гэта. І для мяне было адкрыцьцём, што пад кожным крыжом — памерлы чалавек. І тая размова не прайшла для мяне незаўважна. Калі я стаў дарослым і з мамай наведваў на Радаўніцу клады ў Кухтах на Случчыне, то гэтая думка хоць і не адразу акрэсьлілася, але ўвесь час са мною была. Вось мае продкі жылі да мяне, а цяпер яны ўсе тут ляжаць. Я ж іх памятаю, я ж іх працягваю любіць. А што яны зрабілі, які сьлед пакінулі? Скажам, мой дзед быў бондарам. І ён рабіў прыгожыя рэчы. У яго было правіла: кожная патрэбная ў гаспадарцы рэч павінна быць яшчэ і прыгожай вонкава. Вось адкуль паходзіць мая грамадзянскасьць.
— Вы прыгадалі клады на Случчыне, а я гляджу ў ваша акно і бачу Вайсковыя могілкі. Такі пэйзаж настрою вам не псуе?
— Калі мы рабілі кватэрны абмен, гэтая кватэра нам з жонкай вельмі спадабалася. І калі вёўся гандаль, я хацеў з-за гэтага, як вы кажаце, пэйзажу, трохі зьбіць цану. А былая гаспадыня адчыніла дзьверы, і мы выйшлі на балкон. Яна ведала, што я мастак. «Уладзімер Самойлавіч, — кажа, — а чаго вы так баіцеся? Сядзеце на балконе з бакалам віна, глянеце на гэтыя дрэвы, на гэтую прыгажосьць. А можа быць, зможаце сустрэцца з душамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, яны ж тут лятаюць. На гэтых могілках Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Усевалад Ігнатоўскі пахаваныя. Вы ж мецьмеце магчымасьць павітацца зь іхнымі душамі, пагаварыць зь імі». І я падумаў — яна мае рацыю. Так што ніякага дыскамфорту ў мяне ад такога суседзтва няма.
— Вы аздаблялі кнігі цікавых аўтараў. У тым ліку паэтычныя зборнікі «Невадам зь Нёмана» Ларысы Геніюш і «Мая Іліяда» Ўладзімера Караткевіча. Аўтары былі задаволеныя?
— Калі я ўпершыню прачытаў кнігу «Невадам зь Нёмана», яна мяне зачапіла за жывое, нават болей — яна мяне скаланула. І я пастараўся зрабіць ад душы. І Ларысе Антонаўне спадабалася. Аднойчы зь сябрамі мы езьдзілі да яе ў Зэльву — Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Пётра Сьвентахоўскі. Калі мы зайшлі ў хату, яна адразу запыталася, ці ёсьць Басалыга. Потым абняла мяне і сказала: вялікі дзякуй за кнігу. Я спытаўся: а што вам спадабалася? «Кветкі і ўзоры, якія ў нас на дыванах жанчыны ткалі. І вось з гэтымі кветкамі вы прыйшлі да маіх вершаў». Што да Караткевіча... Мы тады (гэта быў 1968 год) з братам былі яшчэ маладымі хлопцамі і ня ведалі, хто такі Караткевіч. Пачалі чытаць — Божа ты мой, Божа! Якая магутная паэзія! І мы вырашылі зрабіць нешта адметнае. Зрабілі. Памятаю, рэдактар спалохаўся і сказаў: «Ідзіце да Караткевіча. Калі ён дасьць згоду, то выдавецтва прыме вашу працу». І мы пайшлі да пісьменьніка дахаты. У яго былі госьці. Калі ўсе разышліся, ён пакінуў нас дваіх і пачаў глядзець тое, што мы прапанавалі. Доўга ён узіраўся ў нашыя творы. І незразумела адразу было — прымае ці не. Ён потым мне прызнаўся (мы пасьля пасябравалі), што тады ня ўсё яму спадабалася, але ён не хацеў падсякаць маладых хлопцаў на ўзьлёце. І ён даў згоду. Так што як на духу прызнаюся — фанфараў асаблівых не было.
— У вашай біяграфіі ёсьць даволі працяглы пэрыяд беспрацоўя. За што вы былі звольненыя з пасады галоўнага мастака Беларускага мастацкага фонду?
— Так, гадоў сем я быў бяз працы, пачынаючы з 1980-га. А што адбылося? У Саюзе мастакоў Беларусі раней ніколі не гучала беларуская мова. А тут —
Я не стрымаўся: «Што ты паказваеш? Сувораў атрымаў на Кобрыншчыне маёнтак ад царыцы, ён паўстаньне задушыў
— Відаць, такое «няправільнае разуменьне» і ў цяперашніх мастакоў. Не чуваць іх, не відаць па БТ.
— А мастакі ж былі і ёсьць. Напрыклад, Віталь Канстанцінавіч Цьвірка — унікальны мастак. А вы дзе-небудзь у нашай прэсе чыталі, што гэта геніяльны жывапісец?
— Пра Цьвірку не чытаў. А вось «генія сучаснасьці» Нікаса Сафронава БТ амаль штодня рэклямуе. Як вы да яго ставіцеся?
— Пра Сафронава я нават гаварыць не хачу. Якое там мастацтва, я ведаю, як гэта робіцца. Там не адзін Сафронаў, там і Шылаў, і Цэрэтэлі. Я думаю, што і ў Маскве Пуцін пабяжыць на іхныя выставы, а за ім астатнія. Быў я на адной такой выставе — яшчэ пры Хрушчове. Я яшчэ быў маладым. І праходзіла ў Маскве тая знакамітая выстава, дзе Хрушчоў граміў авангардыстаў. Я бачыў, як хадзіла за ім сьвіта — Брэжнеў, Фурцава, Мікаян, Суслаў. І як Хрушчоў крычаў: «А это что за ерунда?!». Тое самае стаўленьне ўлады да мастацтва датрывала і да сёньняшняга дня.
— Я бачыў некалькі групавых партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, напісаных беларускімі мастакамі. Але ніколі ня бачыў яго на мастацкай выставе...
— Гэта найперш гаворыць пра яго самога. Я памятаю, як некалькі разоў да нас на выставы прыходзіў Машэраў. Разы два, ня больш. І ўсё. Гэта ня столькі нашая праблема. Гэта праблема ў першую чаргу кіраўніка краіны, каторы не аддае належнага творцам. Калі кіраўнік краіны знаходзіць час хадзіць на конкурсы прыгажосьці і выбіраць прыгажуняў, але ня мае часу пабываць на мастацкай выставе, то гэта найперш ягоная бяда.
— А калі вы кіравалі Саюзам мастакоў (2001–2007), вы неяк спрабавалі зьмяніць сытуацыю?
— Я баяўся, каб горш не было. Бо магло быць і горш. Я не напружваў уладу, стараўся зьберагчы саюз, каб ён застаўся цэлым і стаяў на сваіх нагах. Паўтаруся, магло быць горш. Вось забрала дзяржава ў нас 13 майстэрняў. Мы іх будавалі на свае грошы, а іх — забралі. Ніякім чынам я ня змог нікому даказаць, у тым ліку і Аляксандру Лукашэнку, што тыя майстэрні нашы, і трэба нам іх вярнуць. Ніхто мяне не паслухаў.
— Вы родам са Случчыны, якая часта прысутнічае на вашых графічных аркушах. Як вы ставіцеся да дзяржаўнага праекту «Слуцкія паясы»? Гэтыя паясы можна вырабляць на канвэеры?
— Бачыў я той канвэер у Слуцку. Таннай рабочай сілы ў нас ужо няма. Калі
Калі б Лукашэнка паехаў да рымскага Папы пазьней, то мог бы падараваць яму слуцкі пояс, а не буквар