Інфармацыя пра сёньняшнюю тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам спачатку зьявілася, а потым зьнікла з сайту дзяржаўнага агенцтва БелТА.
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Мяркуючы са скрыншотаў сайта, навіна выглядала так:
«Сёньня з ініцыятывы польскага боку адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Абмяркоўвалася разьвіцьцё міжнароднай абстаноўкі ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі».
Між тым, пра факт размовы распавёў сам Дональд Туск: «Па некалькі гадзін размаўляў з маімі партнэрамі пра сытуацыю ва Ўкраіне і пра тое, што можа адбыцца літаральна на працягу некалькіх дзён, учора – перамовы з прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харпэрам, кіраўніком Эўрапейскай камісіі, прэм'ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком, сёньня была размова з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь – першая такога кшталту размова, але выкліканая яна драматычнай сытуацыяй ва Ўкраіне».
Дональд Туск не ўступаў у кантакт з Аляксандрам Лукашэнкам пасьля падзеяў менскае плошчы ў сьнежні 2010 году.