Галаданьне — гэта поўнае або частковае ўстрыманьне ад ежы. Галаданьне можа быць кароткачасовым і доўгачасовым, добраахвотным або вымушаным.
Беларускія палітвязьні даволі часта галадаюць у турме. Іх галаданьне складана аднесьці да добраахвотнага або вымушанага. З аднаго боку, яны самастойна прымаюць рашэньне галадаць. З другога боку, іх вымушаюць да гэтага абставіны. Галадоўкай яны імкнуцца прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сваёй сытуацыі. Часам — з посьпехам. Варта ўзгадаць галадоўку Аляксандра Казуліна, у выніку якой ЭЗ заклікаў беларускае кіраўніцтва вызваліць зьняволенага, а палата прадстаўнікоў кангрэсу ЗША прагаласавала за падаўжэньне на два гады Акту аб дэмакратыі ў Беларусі. Галадоўка Аляксандра Казуліна доўжылася 53 дні.
Палітвязьні-галадоўнікі часта канцэнтруюцца на станоўчых баках галадоўкі — павышаецца ўвага грамадзкасьці да іх справы і, як дадатковы бонус, зьніжаецца вага. Так, некаторыя зьняволеныя на працягу 2 тыдняў губляюць да 10 кг. Ці добра гэта? Давайце разьбярэмся, што адбываецца ў арганізьме пры галаданьні з пункту гледжаньня фізіялёгіі.
Пры галаданьні немагчыма пазьбегнуць разбурэньня цягліц
Галаданьне спрыяе разбурэньню вугляводаў, цялесных бялкоў (цягліц) і тлушчавай масы. Зьніжэньне мышачнай масы цела прыводзіць да зьніжэньня базавага мэтабалізму. Гэта значыць, чалавек у стане спакою страчвае менш энэргіі (калёрый). У здаровых людзей расход энэргіі пасьля трох дзён галаданьня зьніжаецца на 10%, а пасьля 2-3 тыдняў на 20%.
У стане спакою прыкладна 20% расходу энэргіі ў дарослых людзей адбываецца ў мозгу. У дзяцей расход энэргіі мозгу — прыкладна 50%. Усе вугляводы, якія паступаюць зь ежай у арганізм, перапрацоўваюцца ў глюкозу. Глюкоза — асноўнае паліва для мозгу. Чалавеку неабходна мінімум 80-100 г вугляводаў на дзень для падтрыманьня нармальнай мазгавой дзейнасьці. Калі чалавек пачынае галадоўку, арганізм выкарыстоўвае ў якасьці паліва глікаген — запас глюкозы ў печані і цягліцах. Гэтага запасу, аднак, хапае на 24-72 гадзіны. Пасьля гэтага арганізм пераключаецца ў рэжым глюканэагенэзу, або вытворчасьці глюкозы з гліцэролу (складнік тлушчавых клетак), малочнай кіслаты і амінакіслот. У першыя дні галаданьня чалавек губляе значную колькасьць масы цягліц за кошт таго, што арганізм забірае іх (або амінакіслоты, зь якіх складаецца бялок цягліц) для вытворчасьці глюкозы. Пры доўгатэрміновым галаданьні арганізм пачынае выкарыстоўваць іншы мэханізм для выпрацоўкі глюкозы, каб мінімалізаваць расход бялкоў. У людзей з атлусьценьнем пасьля 12 гадзін галаданьня акісьленьне вугляводаў, тлушчаў і бялкоў складае 19%, 51 % і 30 % адпаведна. Пасьля 60 гадзін галаданьня прапорцыі мяняюцца і становяцца 1 %, 84 % і 15%.
Пры доўгатэрміновым галаданьні арганізм пачынае актыўную вытворчасьць глюкозы з так званых кетонаў, каб мінімалізаваць расход бялкоў. Кетоны выпрацоўваюцца печаньню з тлустых кіслот. Гэты працэс называецца кетозіс. Глюканэагенэз, такім чынам, запавольваецца, і адпаведна, памяншаецца (аднак не спыняецца) страта мышачнай масы. Падчас доўгатэрміновага галаданьня акісьленьне тлушчаў і бялкоў складае 93% і 7% адпаведна.
Ці варта галадаць без ачышчэньня?
Ачышчэньне не заўсёды роўнае галаданьню. Ачышчэньне з дапамогай клізмаў, дарэчы, ня мае пад сабой навуковай асновы (але шырока прымяняецца). Пра гэта, мы можам пазьней пагаварыць у асобным артыкуле на тэму дэтаксыкацыі. У турме, вядома, ня тыя гігіенічныя ўмовы, каб галадаць: няма магчымасьці прыняць душ, падыхаць сьвежым паветрам, паляжаць.
У турме практычна немагчыма перайсьці на мяккую падрыхтоўку да галаданьня і мяккі выхад. Але, як мы разумеем, турэмная галадоўка — акт асаблівага самаахвяраваньня, пры якім фактары здароўя ігнаруюцца сьвядома дзеля дасягненьня іншых патрабаваньняў.
Iншыя пабочныя эфэкты галаданьня
Галаданьне можа мець кароткатэрміновыя пабочныя эфэкты, такія як галаўны боль, галавакружэньне, стому, парушэньне сардэчнага рытму, нізкі крывяны ціск, воцатны прысмак у роце. Галаданьне можа таксама павысіць рызыку прыступу падагры і пагоршыць сымптомы камянёў у жоўцевым пухіры. У доўгатэрміновай пэрспэктыве галаданьне можа сур’ёзна парушыць функцыянаваньне імуннай сыстэмы і тым самым павялічыць рызыку інфэкцый. Доўгая галадоўка можа прывесьці да пашкоджаньня печані, нырак і іншых органаў. Калі запасы энэргіі арганізма вычэрпваюцца, надыходзіць сьмерць.
Сухое галаданьне (без спажываньня вадкасьці) можа хутка прывесьці да абязводжваньня арганізма і сьмерці на працягу ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён, у залежнасьці ад такіх фактараў як моцная сьпякота, фізычная нагрузка, наяўнасьць хвароб і інфэкцый.
Для тых, хто прачытаў гэты артыкул і ўсё яшчэ жадае схуднець
Аптымальная хуткасьць пахудзеньня — 0,5-1 кг у тыдзень. У наступных выпусках я распавяду пра тое, як здаровым спосабам скінуць пару кіляграмаў да пляжнага сэзону.