Пуцін пра ўдзел Расеі ў падзеях ва Ўсходняй Украіне — «лухта»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас прамой ліні на расейскіх тэлеканалах заявіў, што расейскія грамадзяне ня ўдзельнічаюць у цяперашніх сэпаратысцкіх выступленьнях на ўсходзе Украіны.
Ён назваў «лухтой» інфармацыю пра наяўнасьць там расейскіх інструктараў

Пуцін таксама чарговы раз заявіў, што анэксія Крыму Расеяй не рыхтавалася загадзя, а стала рэакцыяй на волевыяўленьне жыхароў Крыму.