У горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці зьдзейсьнены напад на ўкраінскую вайсковую частку 3057 унутраных войскаў.
Невядомыя спрабавалі выламаць брамы і патрабавалі ад начальніка часткі выйсьці на перамовы. У руках у тых, хто нападаў, былі агнястрэльная зброя і кактэйлі Молатава. Адбылася перастрэлка. Адна асоба загінула і 12 параненыя.
У 20.30 да часткі пад'ехалі мікрааўтобусы, зь якіх высадзіліся людзі ў шэрай форме і балаклавах. Яны пачалі закідваць на тэрыторыю в/ч выбуховыя пакеты і патрабаваць выдаць ім зброю. У адказ вартавыя адкрылі папераджальны агонь у паветра. Нападнікі заклікалі вайскоўцаў перайсьці на іх бок і арыштаваць начальніка часткі.
Украінскія вайскоўцы і СБУ ноччу штурм вайсковай часткі адбілі, спэцназ «Альфа» затрымаў некалькі ўдзельнікаў нападу.
Міліцыя і СБУ працягваюць спэцаперацыю ў горадзе. У Марыюпаль едзе ўкраінская ваенная тэхніка зь вёсак, якія знаходзяцца побач з горадам.
Нападнікі, адыходзячы, паранілі двух выпадковых мінакоў, спалілі мікрааўтобус і падпалілі адзін з будынкаў побач з ваеннай часткай.