Прадусар нямецкага тэлебачаньня Ільля Кузьняцоў працуе ў Данецку разам зь нямецкай здымачнай групай. Ён дзеліцца назіраньнямі за тымі, хто называе сябе «рускім патрыятычным рухам «Аплот». Сярод найбольш моцных уражаньняў — падлеткі 16-17 гадоў, нападпітку і з аўтаматамі.
Гарадзкі савет захапілі прадстаўнікі сілавой структуры прарасейскіх актывістаў, якія называюць сябе «Аплот», яны там сядзяць з аўтаматамі на першым паверсе, а вышэй працуюць дэпутаты. Што да дэпутатаў, дык мала хто зь іх мае праўкраінскі настрой, але, зразумела, ім не падабаецца, што адбываецца, што іх захопліваюць нейкія маладзёны ў масках.
А актывісты «Аплоту» мясцовыя ці не? Іх ведаюць тыя ж дэпутаты?
Мне падаецца, што яны мясцовыя, данецкія, проста вельмі маладыя, 16-17 на выгляд гадоў. І ў іх у руках аўтаматы. Цалкам верагодна, што яны імі не ўмеюць карыстацца. Тое самае, напрыклад, мы бачылі ў Славянску, калі мы там былі два дні назад. Там было пад сотню нейкіх людзей узброеных аўтаматамі, палова зь іх нецьвярозыя. Гэта магло б мець жахлівыя вынікі, калі б пачалася нейкая апэрацыя. Вельмі шмат нецьвярозых і неадэкватных людзей і ў Данецку. Сытуацыя абсалютна іншая, чым была на Майдане ў Кіеве.
Якія настроі данецкіх шахцёраў? Ці праўда, што яны не падтрымліваюць сэпаратыстаў?
Мы размаўлялі з некалькімі шахцёрамі, большасьць зь іх не задаволеныя якасьцю жыцьця, тымі грашыма, якія яны атрымліваюць, яны хочуць нешта зьмяніць, яны кажуць, што хочуць быць разам з Расеяй, але мне падаецца, што ніхто зь іх не падтрымлівае радыкальных сілавых сцэнароў.
А якое іх стаўленьне да цяперашняй улады ў Кіеве?
Большасьць людзей, зь якімі мы гутарылі, кажуць што там незаконным чынам прыйшла да ўлады хунта, яна нелегітымная і зь ёй немагчыма размаўляць.
Слухаць гутарку цалкам:

Your browser doesn’t support HTML5