Выступаючы супраць «захопніцкай мілітарысцкай палітыкі» Расеі ва Ўкраіне, адзін з найбуйнейшых таблёідаў Нямеччыны «Більд» патрабуе дэмантаваць савецкія танкі, якія зьяўляюцца часткай помніка ахвярам вайны ў Бэрліне.
Газэта «Більд» апублікавала пэтыцыю, якая заклікае дэмантаваць два танкі, разьмешчаныя на п’едэсталах проста перад савецкім помнікам ахвярам вайны ў Бэрліне. Мэмарыяльны комплекс быў узьведзены ў 1945 годзн непадалёк ад Брадэнбургскае Брамы, што стала пасьля заканчэньня халоднай вайны сымбалем адзінства Нямеччыны.
«Мы ня хочам расейскіх танкаў ля Брадэнбургскае Брамы ў той час, калі расейскія танкі пагражаюць свабоднай, дэмакратычнай Эўропе», — гаворыцца ў апублікаваным газэтай «Більд» 15 красавіку артыкуле.
Выкарыстоўваючы «сілу зброі» ў мэтах анэксіі Крыму і сьцягваючы войскі да ўсходніх межаў Украіны, Крэмль, згодна з пэтыцыі, «ўяўляе пагрозу свабодзе Ўкраіны». «Більд» заклікае сваіх чытачоў зьвяртацца з лістамі пратэсту ў Бундэстаг (ніжнюю палату нямецкага парлямэнту).
Газэта прызнае «невымерныя пакуты расейскага народу ў час Другой Сусьветнай вайны». Тым ня менш, гэтая публікацыя хутчэй за ўсё выкліча ў Расеі абурэньне. Тэма — вельмі далікатная. Расейскія чыноўнікі ўжо даўно аказваюць супраціў таму, што ў іх разуменьні зьяўляецца спробамі Захаду сказіць гісторыю Другой Сусьветнай вайны, якая забрала жыцьці каля 20 мільёнаў савецкіх людзей.
«Більд» афіцыйна падаў сваю пэтыцыю ў парлямэнт. Сам па сабе Бундэстаг не валодае паўнамоцтвамі аддаць загад аб дэмантажы танкаў зь іх пастамэнтаў. Аднак падтрымаць пэтыцыю і выпусьціць рэкамэндацыю, якая б ня мела абавязковай сілы для нямецкага ўраду, Бундэстаг можа.
Зыходзячы з папулярнасьці выданьня і яго бясспрэчнага ўплыву на палітычнае жыцьцё Нямеччыны, такі зыход цалкам магчымы. Таблоід зьяўляецца шостым у сьвеце па аб’ёме свайго штодзённага накладу, які перавышае два мільёны.
«Мы вывучым гэты дакумэнт і вырашым, ці падпадае ён пад нашу юрысдыкцыю, — паведаміла RFE / RL супрацоўніца камітэту па пэтыцыях пры Бундэстагу Арытэ Рохліц. — Калі — так, то ён будзе разглядацца згодна са стандартным парлямэнцкім парадкам».
Гэта азначае, што вывучэньнем пэтыцыі і кансультацыямі ў адпаведных колах зоймуцца прынамсі па адным члене парлямэнта з боку кааліцыі і апазыцыі. Калі гэтае патрабаваньне палічаць абгрунтаваным, то заканадаўцы вынесуць рашэньне аб тым, ці дамагацца ад ўраду адпаведных дзеяньняў. Гэты працэс можа заняць ад некалькіх тыдняў да некалькіх гадоў.
Аднак дэмантажу расейскіх танкаў могуць перашкодзіць міжнародныя дамовы аб аб’яднаньні Нямеччыны.
«Часткай мэмарыялу зьяўляюцца вайсковыя могілкі, — кажа Рохліц. — Існуюць двухбаковыя пагадненьні аб яго падтрымцы і захаванасьці».
Савецкі ваенны помнік не ўпершыню становіцца крыніцай рознагалосьсяў. У 1991 годзе ў Празе група студэнтаў пафарбавала помнік савецкаму танку ў ружовы колер. І адразу зьявілася нота пратэсту з Расеі. Танк быў перафарбаваны ў зялёны, але ўжо праз тыдзень ізноў стаў ружовым.
У 2007 годзе ў Эстоніі быў зьнесены помнік салдату Чырвонай Арміі. Гэтыя дзеяньні выклікалі абурэньне ў Масквы і справакавалі сутыкненьні ў Таліне, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і больш за 40 атрымалі раненьні.