Кіраўнік ведамства ЭЗ у пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле заявіў, што ЭЗ можа пашырыць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, калі Масква працягне прымаць удзел у дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне.
Выступаючы сёньня на пасяджэньні Эўрапарлямэнту ў Страсбургу, ён адзначыў, што скаардынаваныя і прафэсійныя дзеяньні ўзброеных груповак на ўсходзе Ўкраіне нагадваюць нядаўнія падзеі ў Крыме.
Фюле таксама заявіў, што Эўразьвяз падрыхтуе сумесны адказ на ліст прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, адпраўлены ім 18 дзяржавам ЭЗ у сувязі з сытуацыяй з пастаўкамі газу ва Ўкраіну. Па словах кіраўніка ведамства ЭЗ па пытаньнях пашырэньня, Брусэль мае намер правесьці кансультацыі з Расеяй і Ўкраінай для забесьпячэньня бясьпекі паставак і транзыту газу.
Штэфан Фюле таксама паведаміў, што Эўракамісія запрасіла прадстаўнікоў урадаў Грузіі, Малдовы і Ўкраіны ў траўні ў Брусэль для ўдзелу ў пасяджэньні ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства».