На тле падзеяў ва Ўкраіне колькасьць беларусаў, якія станоўча ставяцца да далучэньня Беларусі да Расейскай Фэдэрацыі, павялічваецца.
Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Таксама адзначаецца зьмяншэньне колькасьці тых, хто станоўча ставіцца да магчымага ўваходжаньня Беларусі ў Эўразьвяз.
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч кажа, што ў такіх выніках няма нічога дзіўнага: расейская прапаганда, якая трансьлюецца ў Беларусі, фармуе ў людзей перакананьне ў тым, што гвалт і ваенныя дзеяньні сыходзяць ад новай украінскай улады, якую падтрымліваюць Эўрапейскі Зьвяз і ЗША:
«Такія вынікі апытаньня сьведчаць пра тое, што мы прайграем інфармацыйную вайну. Усё тое, што адбываецца ва Ўкраіне, вельмі істотна закранае беларусаў, але трактоўка падзей, якая даецца ў афіцыйных расейскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі, палохае абывацеляў, якія і схіляюцца да той „абароны“, якую нібыта можа гарантаваць Расея, ад хаосу і небясьпекі. На тэлебачаньні ствараецца такая „карцінка“ для беларускіх гледачоў, што, нягледзячы на тое, што беларусы традыцыйна не падтрымліваюць вайну і гвалт, прычыну гэтых падзеяў яны бачаць не ў расейскай агрэсіі, а ў тым, што робіць новая ўкраінская ўлада. На жаль, такія СМІ, як „Белсат“, „Радыё Свабода“, незалежныя сайты ня могуць перабіць гэтую „карцінку“ і патлумачыць беларускаму грамадзтву, што прычыны вайны ў расейскай агрэсіі, што менавіта Расея распачынае вайну», — адзначыў Уладзімер Мацкевіч.
Сувязь паміж жаданьнем беларусаў далучыцца да Расеі і падзеямі ва Ўкраіне ў трактоўцы афіцыйных мэдыяў, пацьвярджае і сацыёляг Аляксандр Сасноў:
«Вы ж, з аднаго боку, тлумачыце падзеі. А паспрабуйце з расейскага боку іх трактаваць. А Расея кажа, што яна людзей вызваляе ад нацыстаў і бандэраўцаў. Вельмі шмат хто падтрымлівае такія дзеяньні. Людзі асуджаюць тых, каго называюць бандэраўцамі, „Правым сэктарам“, лічаць іх фашыстамі. А Расея на гэтым тле — вызвольніца».
Паводле вынікаў апытаньня, электаральны рэйтынг прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі за пяць месяцаў вырас на 5 %, а і без таго невялікі давер да апазыцыйных партыяў упаў яшчэ ніжэй.
Аляксандр Сасноў лічыць, што так адбываецца таму, што Лукашэнка, нягледзячы на шматзначную пазыцыю, што да анэксіі Крыма, неаднаразова падчас украінска-расейскага канфлікту дэкляраваў безумоўную падтрымку Расеі, якая для многіх беларусаў выглядае краінай-вызвольніцай:
«Рэйтынг Лукашэнкі расьце таму, што ён, па-першае, падтрымлівае Расею, і, па-другое, ён не зрабіў нічога, што можна было б лічыць прычынай для падзеньня ўзроўню электаральнай падтрымкі. Няма ніякіх чыньнікаў, якія маглі б прывесьці да падзеньня яго рэйтынга», — сказаў Аляксандр Сасноў.
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што ня зьдзіўлены падзеньнем рэйтынгу апазыцыйных партый і ростам даверу да дзейнага кіраўніка дзяржавы:
«Падчас выбараў у мясцовыя саветы мы шмат гаварылі зь людзьмі і ведаем іх настроі. Шалёная расейская прапаганда атручвае розумы беларусаў. Менавіта з гэтым зьвязаныя і павышэньне колькасьці прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй, і памяншэньне даверу да палітычных партыяў, зь якімі зьвязваюць перамены ў краіне. На тле ўкраінскіх падзеяў беларусы больш цэняць стабільнасьць, таму Лукашэнка, які пазыцыянуецца як гарант стабільнасьці, атрымлівае больш і больш пунктаў у рэйтынгу».
Разам з тым, Аляксей Янукевіч выказаўся, што разьмеркаваньне пунктаў рэйтынгу, што да прыяднаньня Беларусі да Расеі, можа значна зьмяніцца пасьля таго, як, напрыклад, стане шырока вядома, як людзі жывуць у Крыме пад Расеяй, зь якімі праблемамі яны сутыкаюцца.
«Я перакананы, што нічога добрага крымчан не чакае. Праўда пра гэта калі-небудзь стане вядомай. Таксама можа адыграць ролю тое, што людзі пабачаць вынікі ізаляцыі Расеі ад вольнага сьвету. Гэта можа прывесьці да зьмяншэньня прывабнасьці Расеі», — сказаў Аляксей Янукевіч.