У сакавіку Расея анэксавала ўкраінскі Крым, за што была асуджаная Захадам, ЗША таксама абвінавачваюць Маскву ў распальваньні беспарадкаў на ўсходзе Ўкраіны, дзе ўкраінская армія спрабуе аднавіць кантроль над гарадамі, захопленымі прарасейскімі сэпаратыстамі на мінулых выходных.
У чацьвер міністры замежных спраў Расеі, Украіны, ЗША і ЭЗ плянуюць сабрацца ў Жэнэве для абмеркаваньня крызісу, які пачаўся з адхіленьня прамаскоўскага прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча на хвалі пратэстаў, якія доўжыліся некалькі месяцаў.
«Чацьвер стане наступнай магчымасьцю для правядзеньня дыпляматычнай дыскусіі, і я схіляюся да таго, што наўрад ці варта чакаць паведамленьня аб санкцыях да чацьвярга», — паведаміла на брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Джэн Сакі.
У адпаведнасьці з сакавіцкі ўказам прэзыдэнта Барака Абамы, новыя санкцыі могуць закрануць уплывовых людзей або кампаній, якія працуюць у энэргетычным, інжынэрна-тэхнічным або фінансавым сэктары Расеі.
«Усе гэтыя варыянты разглядаюцца», — сказала Сакі.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў, што супраць Расеі, верагодна, будуць уведзены новыя санкцыі ў сувязі з агрэсіяй ва Ўкраіне, але наўрад ці рашэньне пра іх будзе ўваленае да чатырохбаковай сустрэчы дыпляматаў у Жэнэве на гэтым тыдні.