На тле падзеяў ва Ўкраіне колькасьць беларусаў, якія станоўча ставяцца да прыяднаньня Беларусі да Расейскай Фэдэрацыі, павялічваецца.
Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Таксама адзначаецца зьмяншэньне колькасьці тых, хто станоўча ставіцца да магчымага ўваходжаньня Беларусі ў Эўразьвяз.
Калі б сёньня праходзіў рэфэрэндум аб аб’яднаньні Беларусі і Расеі
На патэнцыйным рэфэрэндуме пра ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз
Падчас выбару на гіпатэтычным рэфэрэндуме паміж аб’яднаньнем з Расеяй і ўваходжаньнем ў Эўрапейскі Зьвяз
Паводле вынікаў апытаньня, за палітычным канфліктам ва Ўкраіне сачылі амаль 90 % беларусаў. 36,9 % апытаных ацэньваюць падзеі, якія адбываліся там, як «суб’ектыўны працэс, выкліканы выкарыстаньнем палітычных тэхналёгій з боку Захаду і слабасьцю ўлады», а 36,8 % — як «аб’ектыўны працэс, выкліканы незадаволенасьцю народу палітыкай улады».
На пытаньне «Ці хацелі б вы, каб падобныя да тых, што адбываюцца зараз ва Ўкраіне, адбыліся ў Беларусі?»

- «за» прагаласавалі б 29,3 %,
- супраць — 47,7 % рэспандэнтаў
у сьнежні было 23,9 % vs. 51, 4%
На патэнцыйным рэфэрэндуме пра ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз
- «за» прагаласавалі б 30,2 %,
- супраць — 44,3 %
у сьнежні 35,9 % vs. 34,6 %
Падчас выбару на гіпатэтычным рэфэрэндуме паміж аб’яднаньнем з Расеяй і ўваходжаньнем ў Эўрапейскі Зьвяз
- за Расею сёньня прагаласавалі б 51,5 %,
- за Эўразьвяз — 32,9 %
у сьнежні было 36,6 % vs. 44,6 %
Паводле вынікаў апытаньня, за палітычным канфліктам ва Ўкраіне сачылі амаль 90 % беларусаў. 36,9 % апытаных ацэньваюць падзеі, якія адбываліся там, як «суб’ектыўны працэс, выкліканы выкарыстаньнем палітычных тэхналёгій з боку Захаду і слабасьцю ўлады», а 36,8 % — як «аб’ектыўны працэс, выкліканы незадаволенасьцю народу палітыкай улады».
На пытаньне «Ці хацелі б вы, каб падобныя да тых, што адбываюцца зараз ва Ўкраіне, адбыліся ў Беларусі?»
- станоўча адказалі толькі 3,6%,
- «так, але без пераходу да гвалтоўных дзеяньняў» — 23 %,
- а адмоўна — 70 %.