Гістарычны цыкль паводле сэрыі перадачаў "На хвалі Свабоды", прысьвечаных 50-годзьдзю Беларускай Службы Радыё Свабода, якія гучалі на нашых хвалях у 2003-2004 гадах.
1987 год. У Савецкім Саюзе працягваюцца небывалыя ідэалягічныя перамены. Пачынаюць выходзіць творы забароненых раней аўтараў і твораў — перадусім расейскіх — Пастэрнака, Гумілёва, Мандэльштама, Набокава. Дый незабароненыя аўтары — Айтматаў, Астаф’еў, Рыбакоў ды іншыя — друкуюць творы, якія выклікаюць шырокі грамадзкі розгалас. Сапраўдны бум перажываюць гэтак званыя тоўстыя літаратурныя часапісы — дзе й зьяўляецца найперш толькі што дазволеныя творы.
У Беларусі да адкрытай ідэалягічнай рэабілітацыі гэтак званых буржуазных нацыяналістаў справа яшчэ не даходзіць, аднак імёны братоў Луцкевічаў, Ластоўскага, Лёсіка ды іншых пачынаюць усё часьцей згадвацца на старонках друку ў больш-менш нэўтральным кантэксьце. Нелегальны друк яшчэ не разгарнуўся напоўніцу, па руках у моладзевых і акадэмічных колах ходзяць асобнікі самвыдавецкага часапіса «Бурачок». У ЛіМе зьяўляецца артыкул Кастуся Тарасава «Закон і вакол закону» пра стан беларускай мовы ў школе і грамадзтве, артыкул выклікае шырокі розгалас і дыскусію — упершыню адоленае шматгадовае савецкае табу на гэтую тэму.
Урэшце, у канцы году — на Дзяды — адбываецца адна зь першых публічных апазыцыйных акцыяў. Сябры літаратурнага нефармальнага аб’яднаньня Тутэйшыя ладзяць каля помніка Янкі Купалы мітынг, дзе публічна гаварылася пра сталінскі генацыд у дачыненьні беларускай культуры і быў зачытаны сьпіс зьнішчаных беларускіх пісьменьнікаў. Афіцыйны друк абрынуўся на ўдзельнікаў мітынгу з рэзкай крытыкай. Але гэта быў толькі пачатак.
Тым часам Радыё Свабода надалей заставалася варожай радыёстанцыяй, няшчадна заглушанай савецкімі спэцслужбамі.
***
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — яшчэ адзін даўні і сталы слухач нашага радыё філёзаф Алесь Анціпенка. Для Алеся характэрныя шумы кароткіх хваляў — гук, знаёмы яшчэ зь дзяцінства...
«Гісторыя майго дзяцінства, можна сказаць. Пасьля знакамітага разьвянчаньня культу асобы мой бацька, у біяграфіі якога былі падставы цікавіцца жыцьцём на больш шырокіх абсягах, чымся паводле той афіцыйнай вэрсіі жыцьця, якое прапаноўвала камуністычная партыя, як толькі зьявіліся першыя сапраўдныя лямпавыя прыймачы з кароткімі хвалямі, набыў такі вялікі прыймач, які ў тыя часы называўся радыёлай. І кожны вечар, калі я ўжо ў старэйшых клясах рыхтаваўся да ўрокаў пад розныя галасы, бацька слухаў Голас Амэрыкі, Нямецкую Хвалю, Бі-Бі-Сі, ну й безумоўна, у шэрагу гэтых замежных галасоў была і беларуская служба Радыё Свабода. Так што маё дзяцінства — я дакладна памятаю падзеі ў Чэхаславаччыне — усё гэта асьвятлялася ў маёй сьвядомасьці ня толькі савецкімі газэтамі, але і замежнымі радыё. Ясна, што тое было завядзёнкай у нас у сям’і — для мяне гэта было проста працягам таго, што адбывалася ў сям’і, і я проста слухаў радыё з таго часу і напэўна з гэтай звычкі меў і да гэтага часу маю вялікі сантымэнт да розных прыймачоў, якія маюць кароткія хвалі. І як толькі я пачаў зарабляць грошы, то час ад часу купляў сабе нейкі прыймач з кароткімі хвалямі, каб слухаць у тым ліку і крыху пазьней францускае радыё і Голас Амэрыкі адпаведна на францускай і ангельскай мовах. Так што я лічу кропкай адліку майго стажу, ініцыятарам якога ня быў я сам, 1968 год, бо тады сапраўды я вельмі ўважліва і зацікаўлена слухаў — што ж адбывалася ў Чэхаславаччыне».
Аўтэнтычны эфір 1987 году. Гучыць фрагмэнт перадачы для аматараў спорту.
***
Палітыка
Савецкі Саюз падпісвае кантракт на ліцэнзійны выраб кока-колы. — Маргарэт Тэчар абраная прэм’ерам Брытаніі на трэці тэрмін. — 19-гадовы немец Матыяс Руст садзіць свой спартовы самалёт на Чырвонай Плошчы ў Маскве. — Ірак нападае на амэрыканскі фрэгат у Пэрсыдзкай затоцы. — Нацыстоўскі злачынец Кляўс Барбі асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Гарбачоў і Рэйган падпісваюць у Вашынгтоне пагадненьне аб скарачэньні ядзернай зброі.
Навука i тэхналёгія
Адбываецца першы пералёт праз Атлянтыку на шары з гарачым паветрам. — Ватыкан выказваецца супраць геннай інжынэрыі і штучнага апладненьня. — Выяўлены ген, які вызначае пол дзіцяці. — Савецкі касманаўт Юры Раманенка вяртаецца на Зямлю, правёўшы рэкордны час у космасе — 326 дзён.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная расейскаму эміграцыйнаму паэту Іосіфу Бродзкаму.
У 1987 годзе памірае сьпявачка Даліда, актор Фрэд Астэр, мастак Энды Ўоргал
Песьня году: U2 / With Or Without You
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Алесь Анціпенка прыгадвае спробы змаганьня з практыкаваным у Савецкім Саюзе глушэньнем заходніх радыёгаласоў...
«Ясна, што з фэномэнам глушэньня тыя, хто слухаў радыё, былі добра знаёмыя. Я магу дакладна прыгадаць, што як толькі пачыналася глушэньне — бо гэта адбывалася зь нейкімі перапынкамі, былі пэрыяды, калі можна было ясна чуць голас — але тое, што прынамсі я пачынаў мацюкацца, гэта было дакладна. Я проста хадзіў з прыймачом па кватэры і шукаў тыя куты, у якіх хваля была лепш прымальная. Канешна, я таксама карыстаўся зьнешняй антэнай, дзе і калі гэта было мажліва. Напрыклад, я вынайшаў такі спосаб, калі ўстаўляеш зьнешнюю антэну ў адно з гнёздаў электрычнай разеткі — электрычныя драты служылі такой антэнай, гэта падвышала якасьць прыёму».
А зараз — зноў наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 1987 году паслухайце фрагмэнт перадачы, прысьвечанай чытаньню кнігі Аўгена Калубовіча «На крыжовай дарозе».
***
• Заснаваны Беларускі Фонд Культуры.
• У Горадні адкрыта абласная фільгармонія.
• Ігару Лучанку прысвоенае званьне народнага артыста СССР.
• У сквэры Янкі Купалы ў Менску адбылося першае адкрытае адзначэньне Дзядоў.
• У вёсцы Палачаны Менскага раёну адбыўся 1-шы вальны сойм нефармальных беларускіх суполак.
А зараз — менскі эфір 1987 году. Народны паэт Максім Танк з нагоды кастрычніцкіх сьвятаў выступае перад адказнымі супрацоўнікамі партапарату ў ЦК КПБ...
****
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — Алесь Анціпенка. Я папрасіў Алеся вызначыць ролю заходняга радыёвяшчаньня на кароткіх хвалях у часы ідэалягічнага супрацьстаяньня Ўсходу і Захаду.
«Я часам нават жартую са сваімі студэнтамі і кажу, што таму чалавеку ў Савецкім Саюзе, хто дазволіў выпускаць радыёпрыймачы з кароткімі хвалямі, трэба было б даць Нобэлеўскую прэмію міру. Насамрэч гэта была неўсьвядомленая інтэрвэнцыя ў савецкае жыцьцём, бо калі б напрыклад саветы не даўмеліся выпускаць радыёпрыймачы з кароткімі хвалямі, то напэўна перабудова адбывалася б на гадоў 10 пазьней. Так што думаю, што тое, што ў былым Савецкім Саюзе людзі, якія, цікавіўшыся тым жыцьцём, якім яны жылі, і заўважаючы, што ў гэтым жыцьці ёсьць нейкія алягізмы або абсалютна незразумелыя і ня так вытлумачаныя рэчы, як гэта прапаноўвалася афіцыйнай ідэалёгіяй, у гэтых галасах і ў гэтых радыё знаходзілі для сябе інфармацыю, знаходзілі тыя аргумэнты, які дазволілі ім пазьней выціснуць зь сябе сталінізм, выціснуць зь сябе страх і папросту разумець, што адбывалася раней і што насамрэч адбывалася ў тыя часы, у якія яны жылі».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Паслухайце карэспандэнцыю зь Нью-Ёрку, дзе згадваецца адзначэньне суполкай Тутэйшыя Дзядоў у лістападзе 1987 году ў парку Янкі Купалы.
У Беларусі да адкрытай ідэалягічнай рэабілітацыі гэтак званых буржуазных нацыяналістаў справа яшчэ не даходзіць, аднак імёны братоў Луцкевічаў, Ластоўскага, Лёсіка ды іншых пачынаюць усё часьцей згадвацца на старонках друку ў больш-менш нэўтральным кантэксьце. Нелегальны друк яшчэ не разгарнуўся напоўніцу, па руках у моладзевых і акадэмічных колах ходзяць асобнікі самвыдавецкага часапіса «Бурачок». У ЛіМе зьяўляецца артыкул Кастуся Тарасава «Закон і вакол закону» пра стан беларускай мовы ў школе і грамадзтве, артыкул выклікае шырокі розгалас і дыскусію — упершыню адоленае шматгадовае савецкае табу на гэтую тэму.
Урэшце, у канцы году — на Дзяды — адбываецца адна зь першых публічных апазыцыйных акцыяў. Сябры літаратурнага нефармальнага аб’яднаньня Тутэйшыя ладзяць каля помніка Янкі Купалы мітынг, дзе публічна гаварылася пра сталінскі генацыд у дачыненьні беларускай культуры і быў зачытаны сьпіс зьнішчаных беларускіх пісьменьнікаў. Афіцыйны друк абрынуўся на ўдзельнікаў мітынгу з рэзкай крытыкай. Але гэта быў толькі пачатак.
Тым часам Радыё Свабода надалей заставалася варожай радыёстанцыяй, няшчадна заглушанай савецкімі спэцслужбамі.
***
Госьць нашай сёньняшняй перадачы — яшчэ адзін даўні і сталы слухач нашага радыё філёзаф Алесь Анціпенка. Для Алеся характэрныя шумы кароткіх хваляў — гук, знаёмы яшчэ зь дзяцінства...
Аўтэнтычны эфір 1987 году. Гучыць фрагмэнт перадачы для аматараў спорту.
Your browser doesn’t support HTML5
***
Год 1987 у сьвеце
Палітыка
Савецкі Саюз падпісвае кантракт на ліцэнзійны выраб кока-колы. — Маргарэт Тэчар абраная прэм’ерам Брытаніі на трэці тэрмін. — 19-гадовы немец Матыяс Руст садзіць свой спартовы самалёт на Чырвонай Плошчы ў Маскве. — Ірак нападае на амэрыканскі фрэгат у Пэрсыдзкай затоцы. — Нацыстоўскі злачынец Кляўс Барбі асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Гарбачоў і Рэйган падпісваюць у Вашынгтоне пагадненьне аб скарачэньні ядзернай зброі.
Навука i тэхналёгія
Адбываецца першы пералёт праз Атлянтыку на шары з гарачым паветрам. — Ватыкан выказваецца супраць геннай інжынэрыі і штучнага апладненьня. — Выяўлены ген, які вызначае пол дзіцяці. — Савецкі касманаўт Юры Раманенка вяртаецца на Зямлю, правёўшы рэкордны час у космасе — 326 дзён.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная расейскаму эміграцыйнаму паэту Іосіфу Бродзкаму.
У 1987 годзе памірае сьпявачка Даліда, актор Фрэд Астэр, мастак Энды Ўоргал
Песьня году: U2 / With Or Without You
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Алесь Анціпенка прыгадвае спробы змаганьня з практыкаваным у Савецкім Саюзе глушэньнем заходніх радыёгаласоў...
«Ясна, што з фэномэнам глушэньня тыя, хто слухаў радыё, былі добра знаёмыя. Я магу дакладна прыгадаць, што як толькі пачыналася глушэньне — бо гэта адбывалася зь нейкімі перапынкамі, былі пэрыяды, калі можна было ясна чуць голас — але тое, што прынамсі я пачынаў мацюкацца, гэта было дакладна. Я проста хадзіў з прыймачом па кватэры і шукаў тыя куты, у якіх хваля была лепш прымальная. Канешна, я таксама карыстаўся зьнешняй антэнай, дзе і калі гэта было мажліва. Напрыклад, я вынайшаў такі спосаб, калі ўстаўляеш зьнешнюю антэну ў адно з гнёздаў электрычнай разеткі — электрычныя драты служылі такой антэнай, гэта падвышала якасьць прыёму».
А зараз — зноў наш архіў. З аўтэнтычнага эфіру 1987 году паслухайце фрагмэнт перадачы, прысьвечанай чытаньню кнігі Аўгена Калубовіча «На крыжовай дарозе».
Your browser doesn’t support HTML5
***
1987 ГОД У БЕЛАРУСІ