Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца даў інтэрвію Радыё Свабода.
– Гэтай ноччу адбылося экстранае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, за якім вы відавочна сачылі. Пасяджэньне праходзіла па патрабаваньне Расейскай Фэдэрацыі, якая «занепакоеная» тым, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны. Ці спрацавала тут старое правіла: напад – найлепшы спосаб абароны?
– Так і выглядае. Расея хацела нас і, напэўна, сусьветную супольнасьць застаць зьнянацку, склікаўшы гэтае экстранае пасяджэньне Рады бясьпекі за вельмі кароткі час, выказваючы сваю «занепакоенасьць тым, што адбываецца». Гэта мы выказваем занепакоенасьць тым, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны, таму што групы экстрэмістаў, якiя падтрымлiваюцца, фінансуюцца і арганізацыйна падтрымліваюцца расейскім бокам, захопліваюць адміністрацыйныя будынкі, ствараюць блокпасты на дарогах, тэрарызуюць насельніцтва. Іншай ацэнкі як тэрарыстычныя дзеяньні гэтым «пратэстам», як яны іх называюць, даць нельга.
– У Радзе Бясьпекі ААН не падтрымалі пазыцыю Расейскай Фэдэрацыі. Яшчэ ўчора ў «Твітэры» пасол ЗША Пает напісаў пра тое, што людзі на ўсходзе Ўкраіны маюць расейскую зброю. Вы і кіраўнік СБУ Налівайчанка кажаце пра тое, што можаце прадставіць доказы, што адбываецца гэта з дапамогай Расейскай Фэдэрацыі, гэта значыць, пры яе непасрэдным удзеле. Што гэта за доказы?
– Перш за ўсё мы гэтую інфармацыю перадалі нашаму пастаяннаму прадстаўніку ў ААН, спадару Сяргееву. Ён выкарыстаў гэтую інфармацыю, прымаючы ўдзел у абмеркаваньні на пасяджэньні Рады бясьпекі.
Гэтыя доказы грунтуюцца на некалькіх элемэнтах. Перш за ўсё, гэта ўзбраеньне, якое выкарыстоўваюць, скажам так, расейскія сэпаратысты і экстрэмісты, якія захопліваюць будынкі ва ўсходніх абласьцях Украіны. Гэта аўтаматы, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраеньні расейскай арміі. Гэта ня тыя аўтаматы, што былі выкрадзеныя падчас нападу на СБУ або ўкраінскія органы правапарадку ва ўсходніх абласьцях. Па-другое, гэта форма адзеньня, якое яны носяць. Гэта форма адзеньня, якая выкарыстоўваецца расейскімі вайскоўцамі ў Крыме. Па-трэцяе, гэта размовы і каналы сувязі, якія выкарыстоўваюцца, таксама расейскія.
– Мы размаўляем у дзень, калі ў Люксэмбургу сустракаюцца міністры замежных спраў Эўразьвязу. Чаго вы чакаеце ад іх?
– Мы спадзяемся, што ЭЗ прыме рашэньне аб пераходзе да наступнай стадыі санкцыяў супраць Расеі.
– Што гэта могуць быць за санкцыі?
– Гэта вырашаць ЭЗ. Але яны мелі б закранаць эканамічную і фінансавую сфэры.
– Былы прэзыдэнт Леанід Кучма казаў пра тое, што грошы ўсе ўмеюць лічыць і баяцца страціць гэтыя грошы. А фінансавыя санкцыі для Расейскай Фэдэрацыі – гэта ж страты і для Эўропы.
– Мяркую, што новая стадыя санкцый будзе мець уплыў і на эканоміку эўрапейскіх краін. Таму эўрапейскія лідэры вельмі старанна абдумваюць гэтыя крокі і свае рашэньні.
Але ў дадзены момант гаворка ідзе ня столькі пра дабрабыт і эканамічнае разьвіцьцё, колькі пра магчымасьць сутыкнуцца з шырокамаштабнай ваеннай апэрацыяй і ваеннымі дзеяньнямі на тэрыторыі Ўкраіны, з дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне Чорнага мора, усходніх абласьцей Украіны. У сваю чаргу, гэта дэстабілізацыя сытуацыі ў Эўропе. Так што трэба зразумець, што зьяўляецца больш важным – захаваньне стабільнасьці сьвету або эканамічнае разьвіцьцё.
– Ці спадзеяцеся вы на чарговую порцыю санкцый ЗША ?
– Так, ЗША больш радыкальныя, больш перакананыя ў неабходнасьці ўвядзеньня такіх санкцый. Яны маюць адпаведныя зьвесткі, інфармацыю пра тое, якімі могуць быць дзеяньні Расеі ў бліжэйшыя дні.
– Магчыма, гэта пытаньне і не да вас. Але ёсьць інфармацыя аб тым, што так званая «сям'я» (Януковіча) удзельнічае ў фінансаваньні ўсяго таго, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны.
– Гэта лепш спытаць у нашых праваахоўных органаў і СБУ. Але па той інфармацыі, якой я валодаю, чальцы «сям'і» датычныя да фінансаваньня некалькіх акцый, якія адбываюцца на ўсходзе Ўкраіны. Больш падрабязна, вядома, ведаюць нашы праваахоўныя органы.
– Вы зараз рыхтуецеся да чатырохбаковых кансультацый, якія павінны адбыцца 17 траўня ў Жэнэве. Сяргей Лаўроў, ваш расейскі калега, казаў пра тое, што калі будзе ўжытая зброя супраць «пратэстоўцаў», то гэтая сустрэча не адбудзецца. Разам з тым, яны ўсё робяць для таго, каб так і сталася.
– Па-першае, гэта абсалютна беспадстаўны ультыматум. Па-другое, Расея сама правакуе і сама падтрымлівае і фінансава, і арганізацыйна гэтыя пратэсты ва ўсходніх абласьцях Украіны. Мы далі досыць шмат часу на тое, каб мірным шляхам вырашыць пытаньне вызваленьня будынкаў. Аднак падобна, што гэта, уласна, сцэнар Расеі – сарваць гэтыя перамовы, гэтую сустрэчу ў Жэнэве. Таму што Расеі на самой справе няма чаго сказаць. Таму што трэба будзе прызнаваць сваю палітыку агрэсара.
І яшчэ адно, на што я хацеў бы зьвярнуць увагу. Як і ў любой краіне, так і ў Расеі, рашэньне ўладаў пра вызваленьне захопленых будынкаў, думаю, была б падобнай да рашэньняў украінскага ўраду. Інакш як антытэрарыстычнай апэрацыяй гэта нельга зрабіць.
– Сяргей Лаўроў заўтра будзе ў Пэкіне сустракацца на высокім узроўні. Сярод плянаў таксама размова пра Ўкраіну. Як вы думаеце, у чым ён будзе спрабаваць «пераканаць» Кітай?
– Я думаю, што гэта адна з мэтаў паездкі спадара Лаўрова. Кітай заняў нэўтральную пазыцыю ў часе старшынства на Генасамблеі ААН. І я думаю, што расейскі бок спрабуе пераканаць Кітай перайсьці на іх бок. Аднак Кітай ставіцца вельмі асьцярожна да такога ціску і шантажу.
– Невядома, наколькі гэта праўдзівая інфармацыя, яна зьявілася ў расейскай «Парламентской газете», дзе, як правіла, публікуюць афіцыйныя дакумэнты. Праўда, празь некаторы час яна зьнікла. Гаворка ішла пра тое, што крымскіх татараў, якія не гатовыя прымаць расейскія правілы жыцьця, будуць перасяляць на тэрыторыі Растоўскай, Ніжагародзкай і яшчэ нейкіх абласьцей.
– Хочацца верыць, што гэта сапраўды фэйк. Хоць гэты дакумэнт публікавалі ў інтэрнэце як нібыта дакумэнт Фэдэральнай міграцыйнай службы Расейскай Фэдэрацыі. Я думаю, што гэта сапраўды ўскалыхнула крымскіх татараў. Я сустракаўся са спадаром Джамілевым, са спадаром Чубаравым, мы абмяркоўвалі іх праблемы. Але я хачу тут зрабіць такі акцэнт на тое, што МЗС не павінна займацца Крымам, таму што Крым зьяўляецца інтэгральнай часткай Украіны. І гэтымі пытаньнямі ў нас займаюцца адпаведныя міністэрствы і ведамствы ўкраінскія.
– А што да плянаў бязьвізавага рэжыму з Эўропай. Вы казалі пра тое, што, магчыма, з 1 студзеня 2015 году можна на гэта спадзявацца. Наколькі гэта рэальна, у параўнаньні, скажам, з Малдовай, якая выканала ўсе патрабаваньні і яшчэ паўгоду чакала?
– Да 1 студзеня 2015 году мы можам рэальна выйсьці на ўзровень гатоўнасьці да ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму. Мы ўжо зацьвердзілі ўзор біямэтрычных пашпартоў. Ён ляжыць у мяне на стале пастаянна, каб нагадваць мне, што я паабяцаў гэта да 1 студзеня зрабіць. Пасьля проста трэба з ЭЗ дамовіцца, калі яны будуць гатовыя прыняць адпаведнае рашэньне.

Your browser doesn’t support HTML5