Акардэаніст Алесь Ясінскі на «Свабодзе»

Госьць «Бяз гальштукаў» — Алесь Ясінскі, беларускі музыка, кампазытар, выканаўца, удзельнік гуртоў «BosaeSonca» і «The Unlimited Trio», «Fratrez».

Чаму Алесь Ясінскі зьехаў зь Беларусі ў Чэхію, і як прыняла Прага беларускага музыку? Як у Эўропе называюць баян? Чаму сур’ёзнаму музыку варта пайграць на вуліцы? Пра гэта ды іншае з Алесем Ясінскім гутараць Ганна Соўсь і Сяргей Шупа.

***

Канцэрт гурту BosaeSonca адбудзецца 27-га красавіка а 19-ай гадзіне ў менскім клюбу «Таранціна» (вул. Кастрычніцкая 5, Канцэртная заля "Менск"). Апошні дыск гурту «BosaeSonca» «Адпусці» выйграў прэмію «Лепшы беларускамоўны альбом году 2013» па вэрсіі сайту Experty.by.