Некалькі дзясяткаў актывістаў сабраліся сёньня ля будынку МУС у Кіеве, абвінавачваючы ў бязьдзейнасьці міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава. У руках людзі трымалі плякаты з заклікамі: «Авакаў, дзейнічай альбо сыходзь!»
«Мы прыйшлі сюды таму, што бачым як Украіна губляе сваю тэрытарыяльную цэласнасьць, а, магчыма, і незалежнасьць», — заявіў каардынатар акцыі, актывіст грамадзкага руху «Адпор» Міхаіл Сьвістовіч.
Акрамя таго, актывісты прынесьлі сьпіс прэтэнзій да міністра, сярод якіх самае галоўнае месца займае бязьдзейнасьць украінскай міліцыі на ўсходзе Ўкраіны і тое, што не была своечасова арганізавана антытэрарыстычная апэрацыя.
Дэманстранты ўвайшлі ў хол памяшканьня МУС і патрабавалі сустрэчы з Арсенам Авакавым. Да іх выйшаў яго намесьнік Мікалай Велічковіч, які паведаміў, што на нарадзе тэрмінова разглядалі пытаньне аб перакідцы спэцназу ў Данецк, Луганск і іншыя гарады, дзе цяпер адбываецца абвастрэньне сытуацыі.
«Я толькі што выйшаў з нарады, дзе казалі аб стварэньні спэцыяльных падразьдзяленьняў, якія будуць перакідацца на ўсход. Падразьдзяленьні ствараюцца ў колькасьці 12 тысяч чалавек, якраз з тых фарміраваньняў, якія ідуць ад грамадзкіх арганізацый», — паведаміў намесьнік.
Пасьля сустрэчы з намесьнікам міністра актывісты, працягваючы скандаваць: «Авакаў, дзейнічай альбо сыходзь!», — разышліся.