У Данецкай вобласьці ўведзены рэжым спэцапэрацыі пасьля таго, як скончыўся тэрмін ультыматуму ўладаў Украіны сэпаратыстам — скласьці зброю і вызваліць захопленыя будынкі.
Як заявіў губэрнатар Данецкай вобласьці Сяргей Тарута, галоўная задача — абараніць мір і парадак. Ён таксама заклікаў жыхароў вобласьці не паддавацца на правакацыі.
Пад кантролем прарасейскіх актывістаў застаюцца абласная дзяржаўная адміністрацыя Данецка і будынак кіраваньня Службы бясьпекі Украіны ў Луганску. У Горлаўцы некалькі дзесяткаў узброеных людзей сёньня захапілі будынак міліцыі. Яны жорстка зьбівалі міліцыянтаў дубінкамі і кавалкамі арматуры ў адказ на адмову здаць зброю.
Напружаная сытуацыя па-ранейшаму ў Славянску, дзе чацьвёра сталі ахвярамі учорашніх сутыкненьняў. Група ўзброеных людзей захапіла будынак міліцыі і чакае там штурму ўрадавымі сіламі. У горадзе зачыненыя крамы, школы і іншыя ўстановы. Апэрацыя з прыцягненьнем войска, якую анансаваў Кіеў, пакуль не пачалася. У той жа час зьявіліся паведамленьні, што на пад’ездах да Славянска заўважаны бронетранспарцёры.
Сэпаратысты блякуюць адміністрацыйныя будынкі амаль у палове гарадоў Данецкай вобласьці. Цалкам або часткова захопленыя гарадзкія саветы ў Славянску, Марыўпалі, Дружкоўцы, Краматорску, Макееўцы, Енакіеве і Харцызску.
Кіеў абвінавачвае Маскву ў падтрымцы сэпаратыстаў на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, за падзеямі ў Данецку стаіць Расея, і ўжо затрымана 17 чалавек, сярод якіх — расейскія агенты. Паводле ўкраінскага боку, войска Расеі ў памежных раёнах знаходзіцца ў поўнай баявой гатоўнасьці. Масква абвяргае абвінавачваньні ва ўмяшаньні ў падзеі ва Ўкраіне.