На ўкраінскіх сэпаратыстах — расейская уніформа і зброя — Амбасадар ЗША

Fмбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пает

Ваеўнікі на ўсходзе Ўкраіны забясьпечаныя расейскай зброяй і носяць тую ж форму, што і вайскоўцы, якія ўварваліся ў Крым, — амбасадар ЗША.

Сувязь паміж РФ і ўзброенымі баявікамі, якія захопліваюць адміністрацыйныя будынкі на ўсходзе Ўкраіны, відавочная.

Пра гэта амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пает напісаў у сваім Твітэры.

«Ваеўнікі ва ўсходняй Украіне аснашчаны расейскім узбраеньнем і апранутыя ў такую ж ваенную форму, якую носяць расейскія войскі, якія раней уварваліся ў Крым», — напісаў ён.