Былы прэзыдэнт Украіны (1994–2005) Леанід Кучма даў інтэрвію расейскай службе нашага радыё.
Наконт наўпростай інтэрвэнцыі расейскага войска на матэрыковую частку Ўкраіны Леанід Кучма заявіў:
«Мне здаецца, інтэрвэнцыі нам чакаць не варта. Калі б гэта меркавалася, так трэба было даўно зрабіць. Таму што мы былі настолькі слабыя, што паднялі б рукі і здаліся ў палон без адзінага стрэлу. Я маю на ўвазе анэксію Крыма, таму што там сапраўды можна было з боку Украіны зрабіць шмат таго, каб не дапусьціць сытуацыі, якая сёньня ёсьць. А што тычыцца другой часткі: мы бачым сёньня сытуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, што там сур’ёзна займаюцца расейскія структуры разам з пятай калёнай, якая ёсьць ва Ўкраіне, каб абстаноўку ў гэтых рэгіёнах узьняць да бязьмежжа. Гэта ў нейкай меры атрымліваецца, таму што за гэтым стаіць не толькі ідэалёгія і абарона расейскамоўнага насельніцтва, але і стаяць буйныя грошы, у гэтым таксама сумневаў няма. Так што мы і тут спазьніліся. Многія палітолягі казалі, што наступным будзе паўднёвы ўсход Украіны, што там будуць рабіцца ўсе меры для таго, каб дэстабілізаваць сытуацыю, у тым ліку ўтрыманьне на мяжы з Украінай такога вялізнага ваеннага кантынгенту расейскага. Гэта, вядома, уплывае».
«Вы ведаеце які-небудзь спосаб, як гэта спыніць?»
«Спосаб сёньня адзіны — гэта Захад і Злучаныя Штаты Амэрыкі. Расея не садзіцца за стол перамоваў з Украінай і не прызнае легітымным урад, які сёньня ёсьць ва Ўкраіне. Украінскія магчымасьці тут практычна нулявыя. Можа быць, трэба было ў самым пачатку паспрабаваць з украінскага боку нейкія крокі канкрэтныя рабіць, але мы гэта таксама чамусьці не рабілі. Я маю на ўвазе, на ўзроўні парлямэнту хоць бы паспрабаваць публічна: што так, мы прыехалі ў Маскву, дарагія таварышы, прымайце нас. Калі не прымаеце, значыць не хочаце з намі мець ніякага дыялёгу. Гэта было б для ўкраінцаў ясна і для ўсяго сьвету. А сёньня вы бачыце, што Кэры дамовіўся з Лаўровым і трэці бок — Эўрапейскі зьвяз, каб сесьці за стол перамоваў, паспрабаваць нейкі кансэнсус знайсьці. Але пра што тут можна казаць? Для ўкраінскага боку ясна і зразумела, што галоўны сёньня пытаньне — Крым».
«А можа Ўкраіна вярнуць Крым?»
«Я думаю, што ў гэтай сытуацыі ніякіх магчымасьцяў няма, таму што Пуцін на гэта ніколі ня пойдзе. Гэта прызнаць цалкам сваю паразу. Хто на гэта рашыцца? Напэўна, няма такіх ў Расеі. Гэта вельмі доўгайграючая пласьцінка, і невядома, ці будзе ёй канец і які канец. Таму што сьвет навучыўся жыць у такіх умовах. Можна прывесьці дзесяткі прыкладаў, калі такія акцыі зьдзяйсьняюцца: спачатку пашумелі-пашумелі, а потым амэрыканцы не хочуць сабе настрой псаваць, а самае галоўнае, не хочуць грошы губляць. Яны давалі абяцаньні разам з Расеяй, Кітаем, Францыяй абараняць інтарэсы украінскія. Выбачайце, ў іх вялікага жаданьня, калі трэба ўжываць больш жорсткія эканамічныя санкцыі, на гэта ніхто не ідзе. Таму што лічаць грошы».
«Вы добра ведаеце Уладзімера Пуціна, ня раз вялі зь ім перамовы. Вы меркавалі, што Расея можа вось так занядбаць усімі дамовамі і паквапіцца на тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, або яго паводзіны сталі для вас нечаканасьцю?»
«Тут шмат трэба аналізаваць і паспрабаваць думаць Пуціным, што ён у гэтай сытуацыі думаў. Для Расеі самае страшнае — атрымаць НАТО пад Масквой. Гэта думка, якая заўсёды прысутнічала ў расейскага боку. Я іх разумею. Мне здаецца, калі была такая боязь, трэба на ўзроўні Савета Бясьпекі прыняць рашэньне, што Ўкраіна сапраўды пазаблёкавая краіна (мы ж і прынялі такое рашэньне) і што Ўкраіна ніколі ня будзе ўступаць у НАТО. Трэба было ісьці такім шляхам, але пайшлі іншым шляхам, шляхам эканамічнага ціску, як мы бачым ўсе апошнія гады. То бок, у яго не было даверу да Ўкраіны, да ўкраінскай улады, перш за ўсё. Ён увесь час меркаваў, што прыйдзе нейкі ўрад калі-небудзь, якое забудзе аб расейска-ўкраінскай дружбе, прымуць яе ў Эўрапейскі зьвяз і прымуць у НАТО, а потым цягнік сышоў. Таму, я думаю, што ў плянах расейскага боку ўсё гэта прысутнічала, і адзін з такіх крокаў, які абараняў расейскія інтарэсы ў вялікай меры, — гэта анэксія Крыма, што ім бліскуча ўдалося».
«Што вы думаеце пра ідэю фэдэралізацыі Ўкраіны, якую цяпер ўсяляк прасоўвае Расея?»
«Я лічу, што гэта такая прапанова разбурыць дзяржаву. У нас ёсьць суцэльны кавалак матэрыі, коўдра, давайце мы парэжам на кавалкі, а потым паспрабуем яго сшыць. Ніколі фэдэрацыя, давайце паглядзім на сусьветны досьвед, не рабілася зьверху. Я не ведаю гістарычных прыкладаў такіх. Заўсёды маленькія суб’екты аб’ядноўваліся для абароны сваіх інтарэсаў, княствы і гэтак далей. А каб узяць ўнітарную краіну падзяліць на кавалкі — гэта адназначна жаданьне Расеі і патугі Расеі разваліць Украіну. Няхай яны суседзям сваім параяць, хто ў Мытным саюзе».