Станіслаў Шушкевіч у Вільні прэзэнтаваў сваю кнігу ўспамінаў.
9 красавіка ў Вільні адбылася прэзэнтацыя кнігі Станіслава Шушкевіча «Маё жыцьцё: крах і адраджэньне СССР».
Падрабязнасьці пра імпрэзу паведамляе літоўскі інфармацыйны партал delfi.lt.
Прэзэнтацыя прайшла ў Эўрапейскім бюро Сэйма Літвы. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай супольнасьці, няўрадавых арганізацыяў, пасольства Польшчы ў Літве, МУС Літвы.
Паводле словаў экс-парлямэнтарыя, кансэрватара і даўняга сябра Станіслава Шушкевіча Саўлюса Печалюнаса, гэтая кніга важная сваёй аўтэнтычнасьцю, бо аўтар браў удзел у прыняцьці важных, у тым ліку і для Літвы, рашэньняў:
«Калі ў нас ёсьць магчымасьць чытаць аўтэнтычныя тэксты людзей, каго можна спытаць, калі нешта не зразумела, гэта вельмі важна. Я думаю, пройдзе колькі часу, і гэтая кніга зьявіцца на літоўскай мове. Вельмі важна, каб наша моладзь таксама чытала аўтэнтычныя тэксты, а не апасродкаваныя апавяданьні».
Падпісант Акту аб аднаўленьні незалежнасьці Літвы Саўлюс Печалюнас пракамэнтаваў, што для Літвы азначае фігура Шушкевіча:
«Ён падпісаў дакумэнт аб распадзе СССР, і гэта самае галоўнае ня толькі для Літвы, але і для ўсяго сьвету. Другое — гэта тое, пра што ён сам казаў: вываз ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. І па-трэцяе, ён быў дэмакратычным старшынёй парлямэнту Беларусі».
«Я падаю матэрыял так, як нам здавалася лепш, і ня толькі са свайго пункту гледжаньня, — казаў у сваю чаргу Шушкевіч. — Аўтар заўсёды сябе абяляе. Я вельмі стараўся гэтага не рабіць, але ня думаю, што гэта атрымалася. Ва ўсякім выпадку, абвінавачваньняў у мой адрас пасьля выхаду гэтай кнігі было вельмі шмат, асабліва з боку Беларускага народнага фронту».
Кніга ўяўляе сабой, паводле ягоных словаў, зборнік эсэ, якія «нясуць пад сабой некалькі сэнсавых момантаў», але ёсьць у ёй і галоўны палітычны аспэкт, чаму прысьвечаныя два разьдзелы.
«Гэта Белавескія пагадненьні і падзея, якая рушыла за імі, якую я лічу самым лепшым дзеяньнем свайго жыцьця, — вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Я думаю, што гэта вельмі станоўча адбілася і на Літве, і на Эўропе ў цэлым», — прызнаўся аўтар.
Вываз ядзернай зброі зь Беларусі, на думку Станіслава Шушкевіча, — вельмі важны момант, аднак пра яго мала хто кажа. «Беларусь фактычна была закладніцай Расеі. На яе паверхні было столькі ядзернай зброі, што можна было зьнішчыць усю Эўропу. Я лічыў гэта вельмі небясьпечнай справай, і як толькі мы падпісалі Белавескія пагадненьні, я сказаў так: мы выведзем ядзерную зброю без папярэдніх умоў і кампэнсацый, і мы будзем рабіць гэта неадкладна, таму што гэта пагражае гібельлю беларускай нацыі, Беларусі», — успамінае Станіслаў Шушкевіч.
«І, вядома, важным было тое, што адбылося ў Белавескай пушчы. Дзе б я ні чытаў лекцыі, у розных краінах сьвету заўсёды з нагоды Белавескага пагадненьня першае пытаньне гучыць так: ці быў п’яны Барыс Ельцын? У сьвеце навязаны пункт гледжаньня, што гэта было ледзь ня зборышча п’яных людзей, якія падпісалі пагадненьне. Я хачу адказаць: Ельцын п’яны ня быў, і наогул там не было ніводнага п’янага. Акрамя журналістаў, там ніхто не напіваўся ўшчэнт», — распавёў беларускі палітык.
Шушкевіч кажа, што заўсёды добра ставіўся да першага прэзыдэнта РФ Барыса Ельцына.
«Я лічу, што гэта быў адзіны кіраўнік Расеі, які прытрымліваўся сапраўды дэмакратычных перакананьняў. Яго там зьелі, паколькі дэмакраты не былі адзіныя ў сваім супрацьстаяньні камуністам і іх нашчадкам», — падкрэсьліў ён.
На пытаньне DELFI, у чым ён бачыць адраджэньне СССР, Станіслаў Шушкевіч сказаў, што ў Беларусі — нэакамунізм, бо ў савецкія часы «ўсё вырашалася словам галоўнага» — так адбываецца і цяпер.
«У нас зараз гэтаксама. Як бы недарэчна ні паступаў наш правадыр, нелегітымны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, ён усё робіць так, як хоча. Больш за тое, калі ў савецкі час рабілася ўсё, што дыктавала Масква, цяпер робіцца ўсё, што дыктуе Ўладзімер Пуцін. Лукашэнка — раб Крамля, але ў Беларусі — ён дэспат», — сказаў Шушкевіч і дадаў, што «выбары — фарс», у краіне захаваліся калгасы, «працягваецца недарэчная датацыя за камунальныя паслугі» і г.д.
«Уваскрашэньне СССР абсалютна відавочнае», — канстатаваў ён.
На пытаньне, якой ён бачыць цяпер Беларусь, Шушкевіч адказаў:
«Адзінае, што можа прывесьці Беларусь да дэмакратычнасьці, прававой дзяржавы і лібэралізацыі эканамічных адносін, — гэта разуменьне насельніцтвам, што гэта неабходна.
Можна нешта зьмяніць, калі мэнтальнасьць насельніцтва будзе належнай, калі мы будзем паважаць буржуазна-дэмакратычныя каштоўнасьці. У Беларусі яшчэ не адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Няма павагі да гэтых каштоўнасьцяў — уласнасьці і законнасьці. Яны ня сталі жаданьнем насельніцтва».

Дзьве галоўныя рэчы
Кніга ўяўляе сабой, паводле ягоных словаў, зборнік эсэ, якія «нясуць пад сабой некалькі сэнсавых момантаў», але ёсьць у ёй і галоўны палітычны аспэкт, чаму прысьвечаныя два разьдзелы.
Як толькі мы падпісалі Белавескія пагадненьні, я сказаў так: мы выведзем ядзерную зброю без папярэдніх умоў і кампэнсацый
«Гэта Белавескія пагадненьні і падзея, якая рушыла за імі, якую я лічу самым лепшым дзеяньнем свайго жыцьця, — вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Я думаю, што гэта вельмі станоўча адбілася і на Літве, і на Эўропе ў цэлым», — прызнаўся аўтар.
Вываз ядзернай зброі зь Беларусі, на думку Станіслава Шушкевіча, — вельмі важны момант, аднак пра яго мала хто кажа. «Беларусь фактычна была закладніцай Расеі. На яе паверхні было столькі ядзернай зброі, што можна было зьнішчыць усю Эўропу. Я лічыў гэта вельмі небясьпечнай справай, і як толькі мы падпісалі Белавескія пагадненьні, я сказаў так: мы выведзем ядзерную зброю без папярэдніх умоў і кампэнсацый, і мы будзем рабіць гэта неадкладна, таму што гэта пагражае гібельлю беларускай нацыі, Беларусі», — успамінае Станіслаў Шушкевіч.
У Белавескай пушчы не было ніводнага п’янага
«І, вядома, важным было тое, што адбылося ў Белавескай пушчы. Дзе б я ні чытаў лекцыі, у розных краінах сьвету заўсёды з нагоды Белавескага пагадненьня першае пытаньне гучыць так: ці быў п’яны Барыс Ельцын? У сьвеце навязаны пункт гледжаньня, што гэта было ледзь ня зборышча п’яных людзей, якія падпісалі пагадненьне. Я хачу адказаць: Ельцын п’яны ня быў, і наогул там не было ніводнага п’янага. Акрамя журналістаў, там ніхто не напіваўся ўшчэнт», — распавёў беларускі палітык.
Шушкевіч кажа, што заўсёды добра ставіўся да першага прэзыдэнта РФ Барыса Ельцына.
«Я лічу, што гэта быў адзіны кіраўнік Расеі, які прытрымліваўся сапраўды дэмакратычных перакананьняў. Яго там зьелі, паколькі дэмакраты не былі адзіныя ў сваім супрацьстаяньні камуністам і іх нашчадкам», — падкрэсьліў ён.
Адраджэньне СССР у Беларусі