Кіраўнік украінскай турфірмы: «У Крыме ўсё будзе вельмі кепска»

Your browser doesn’t support HTML5

У Менску адбываецца міжнародны кірмаш турыстычных паслугаў «Адпачынак-2014». Сёлетні сэзон патрабуе ад беларусаў істотнай карэкціроўкі плянаў — папулярны крымскі кірунак з-за расейскай агрэсіі аказаўся згорнутым. Між тым, нешматлікія ўкраінскія кампаніі, прадстаўленыя на выставе, намагаюцца прапанаваць патэнцыйным турыстам адэкватныя альтэрнатывы. Пра пэрспэктывы турыстычнага рынку ва ўмовах расейскай «прыватызацыі» Крыму расказаў генэральны дырэктар найбуйнейшай ва Ўкраіне сеткі турыстычных агенцый «Феєрія мандрів» Ігар Захаранка.