Праваабаронца Валянцін Стэфановіч перакананы: тое, што адбываецца сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну, — грубае парушэньне нацыянальнага заканадаўства.
«У прыватнасьці, парушаны артыкул 16 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу — „Мовы судаводзтва“. Ён гарантуе грамадзянам, якія не валодаюць ці недастаткова валодаюць мовай судаводзтва, права знаёміцца з матэрыяламі справы і ўдзельнічаць у судовым працэсе празь перакладчыка, а таксама выступаць у судзе на мове, якой яны звычайна карыстаюцца. Больш за тое, 16-ы артыкул гарантуе асобе права на атрыманьне дакумэнтаў па судаводзтве на той мове, якой яны карысталіся ў судовым працэсе.
Таксама Закон аб мовах, артыкул 14, гарантуе грамадзянам права карыстацца ў судовым працэсе той мовай, якой чалавек валодае. Яму павінен быць прадстаўлены перакладчык. Такое права павінна быць забясьпечана судом, дзяржавай.
Па-другое, гэта клясычны выпадак дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце».
Парушэньне Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу — падстава для адмены рашэньня суду, перакананы і праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла.
На ягоную думку, гэта таксама падстава для таго, каб зьвярнуцца ў тыя інстанцыі, якія маюць права распачынаць дысцыплінарную вытворчасьць у дачыненьні да судзьдзяў, і патрабаваць прыцягнуць судзьдзю Алену Сямак да дысцыплінарнай адказнасьці. І ўвогуле паставіць пытаньне перад калегіяй судзьдзяў аб яе кваліфікацыі. Суд, які павінен стаяць на абароне правоў грамадзянаў, сам іх парушае.
Судзьдзя Алена Сямак нярэдка разглядае справы, якія маюць грамадзянскі рэзананс. У прыватнасьці, у 2012 годзе яна разглядала справы ўнесеных у сьпіс невыязных грамадзкіх дзеячоў і «пад капірку» выносіла рашэньні, што быў тэхнічны збой, адказнасьці ніхто не нясе. Таксама судзьдзя Алена Сямак разглядала скаргу праваабарончага аб’яднаньня «Вясна» на ўнясеньне ягонага сайту ў сьпіс абмежаванага доступу.